Рабочыя цэху ядуць прынесеную з сабой ежу проста на працоўных месцах. Апэратары вытворчасьці “Шкловалакна” за свае грошы “ў складчыну” купляюць сабе электрычныя імбрыкі і гатуюць на працоўным месцы гарачыя напоі, каб спатоліць голад.
Адміністрацыя прадпрыемства праз сваю газэту, рэклямуючы прадзяржаўны прафсаюз, распавяла як работнікам складу прафсаюз за прафсаюзныя ж ўзносы (за грошы саміх рабочых) купіў электраімбрык для брыгады. Але, як лічаць сябры незалежнага прафсаюзу, пяршоўка якога таксама дзейнічае на прадпрыемстве, калі б гэта быў сапраўдны прафсаюз рабочых, то такі прафсаюз прымусіў бы адміністрацыю абсталяваць у цэху паўнавартасны пакой прыёму ежы зь імбрыкам, кававаркай, лядоўняй і мікрахвалёўкай. “Жоўты прафсаюз ня мае традыцыяў і жаданьня змагацца за інтарэсы працоўных. Прасьцей не ўступаць у канфлікт з адміністрацыяй, а за грошы рабочых купіць ім просты электрычны імбрык, абы толькі адчапіліся…” - лічаць прыхільнікі свабоднага прафсаюзу.