Рабочыя ТАА «Прамэнэргбуд» 31-га, 35-ці і 41-га году атрымалі падчас падзеньня траўмы рознай ступені цяжкасьці. Па гэтым факце прызначаная дасьледчая праверка.
Сьледча-апэратыўная група на месцы здарэньня зрабіла агляд, зафіксавала матэрыяльныя сьляды, таксама былі апытаныя рабочыя і прызначаны шэраг судовых экспэртызаў.
Цяпер супрацоўнікі СК высьвятляюць усе акалічнасьці здарэньня: вывучаюць канфіскаваную дакумэнтацыю па ахове працы, службовыя інструкцыі рабочых, ведамасныя нарматыўныя прававыя акты, якія рэглямэнтуюць асобныя віды дзейнасьці, апытваюць службовых асобаў ТАА «Прамэнэргбуд», ААТ «Обальскі керамічны завод», паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова.
Прававая ацэнка дзеяньням удзельнікаў здарэньня будзе дадзеная сьледчымі органамі па выніках праверкі.
Крыніца: Народныя навіны Віцебска