У ААТ «Прудзінкі» падвялі вынікі працы за 2022 год і азначылі планы на бягучы, які абяцае быць вельмі няпростым у пошуку эфектыўных шляхоў развіцця. Піша сайт раённай газеты “Дзвінская праўда”.
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства спыніўся і на якасці работ, якія праводзяцца і прывёў прыклады, калі можна было мінімізаваць страты ў полі. Паводле Красніка, увага механізатараў завострана на эканоміі паліва. На яго набыццё ў мінулым годзе было выдаткавана 1293 тыс. рублёў.
Для паспяховай работы ў бягучым годзе ўжо цяпер гаспадарка вызначаецца са структурай пасяўных плошчаў, займаецца ўнясеннем угнаенняў, ачысткай і пратручваннем насення, якое будзе рэалізавана таксама і гаспадаркам раёна.
- Наперадзе ў нас вельмі сур'ёзная і напружаная работа, - сказаў Васіль Краснік сваім падначаленым. Перад імі стаіць задача атрымаць не менш як 7481 т збожжа, 360 - бульбы, 720 - алейнага семя рапсу, нарыхтаваць кармоў не менш як 9950 тон кармавых адзінак.
Кіраўнік сельгаспрадпрыемства адзначыў, што бягучы год стане для ўсіх іспытам на выжыванне: «Цяпер у нас няма лёгкага хлеба, ён даецца паўсядзённай напружанай працай. Усё залежыць толькі ад нас».
Сяргей Азёрны