Сыстэмнага разгляду патрабуе пытаньне сельскай гаспадаркі, фінансавай палітыкі, якая праводзіцца ў Віцебскай вобласьці на месцах. Адзначаецца высокая праблемная запазычанасьць па крэдытах, выдадзеных банкамі Віцебскай вобласьці. “Ужо цяпер Віцебскі аблвыканкам горш за іншыя вобласьці выконвае выдадзеныя раней гарантыі. Пазыка перад банкамі складае больш за 100 мільярдаў рублёў”, - канстатаваў Міхаіл Мясьніковіч.
Прэм’ер-міністар запатрабаваў ад губэрнатара, міністра эканомікі і іншых выступоўцаў канкрэтных прапаноў па ўсіх пытаньнях. Асобнай увагі патрабуе нізкі аб’ём прамых замежных інвэстыцыяў на чыстай аснове, што прыцягваюцца ў Віцебскай вобласьці, а таксама выкарыстаньне рэсурсаў рэгіянальнага інавацыйнага фонду. У вобласьці ён сфармаваны ў суме 107 мільярдаў рублёў.
“Сродкі распыленыя на паўтара дзесятка такіх праектаў, як вытворчасьць школьнай мэблі, рэканструкцыя птушкафабрыкі, сухая ачыстка і фасоўка гародніны. Гэта далёка ня тыя праекты, якія зьяўляюцца пятым ці шостым тэхналягічным ладам, як таго патрабуе кіраўнік дзяржавы”, - падкрэсьліў прэм’ер. Старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец, які выступіў пасьля з дакладам, акрэсьліў уласную пазыцыю накаонт сытуацыі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця рэгіёну, даўшы шырокія тлумачэньні па закранутых тэмах і вырашэньні праблемных пытаньняў.
У заключэньне паседжаньня прэм’ер-міністар выказаў перакананасьць, што дэталёвы разгляд стану спраў у Віцебскай вобласьці падштурхне ўсіх старшыняў аблвыканкамаў задумацца пра бягучыя праблемы щ сваіх рэгіёнах і фінансавы стан падпарадкаваных арганізацыяў.
Крыніца: БелТА