Самае істотнае зніжэнне зарплаты адбылося ў Дубровенскім раёне - там у жніўні намінальны налічаны сярэдні заробак зменшыўся на 63 рублі 10 капеек або 3,4%.
У Пастаўскім раёне ў жніўні ў сярэднім налічылі менш на 50 рублёў 70 капеек, што на 2,8% ніжэй за ліпеньскі заробак.
У Віцебску зніжэнне велічыні сярэдняй зарплаты склала 41 рубель 90 капеек, гэта роўна 2%, а ў Верхнядзвінску – заробак паменшаў на 41 рубель 70 капеек, у працэнтных адносінах – 2,1%.
Такія падлікі прыводзяць «Народныя навіны Віцебска». Але, паводле выдання, у некаторых раёнах вобласці назіраецца і павелічэнне сярэдняга заробку. Ён вырас у Докшыцкім раёне - на 71 рубель 60 капеек або 3,9%. У Талачынскім раёне налічылі больш на 71 рубель 40 капеек (+3,5%), а ў Шумілінскім раёне - на 67 рублёў 20 капеек (+3,7%).
Калі казаць непасрэдна пра сумы, то больш за 2000 рублёў намінальны налічаны сярэдні заробак у жніўні быў толькі ў Наваполацку (2433 рублі 80 капеек), Віцебску (2078 рублёў) і трох раёнах: Чашніцкім (2045 рублёў 60 капеек), Віцебскім (2036 рублёў 22 40 капеек) і Талачынскім (2022 рублі 30 капеек).
Аляксей Пятрэнка