Панядзелак, 28 Кастрычнік 2024

Мёрскія бібліятэкары забыліся пра існаванне кніг на роднай мове

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У раённай газеце «Мёрскія навіны» перыядычна з'яўляюцца парады ад супрацоўнікаў бібліятэкі, якія кнігі яны параілі б пачытаць з той ці іншай нагоды. І гэта спрэс рускамоўная літаратура – ці аўтарская, ці пераклады з замежных моваў. З пачатку гэтага года – першы літаратурны агляд ад мёрскіх бібліятэкараў выйшаў у лютым – ад іх не было ніводнай ракэмендацыі пачытаць беларускую кнігу.

З гэтым яшчэ можна было неяк пагадзіцца, калі кніг беларускіх аўтараў не знайшлося ў пераліку «Библиотекари Миорской центральной библиотеки предлагают подборку по психологии».

Але вось, да прыкладу, апошнія парады ад бібліятэчных супрацоўнікаў пад назвай «Библиотекари Миорской центральной библиотеки предлагают подборку книг для размышлений». Паводле гэтых рэкамендацый, на развагі чытачоў найбольш эфектыўна штурхаюць наступныя творы:

- Федор Достоевский. Идиот
- Дэниэл Киз. Цветы для Элджернона
- Габриэль Гарсия Маркес. Сто лет одиночества
- Антуан де Сент-Экзюпери. Маленький принц
- Михаил Булгаков. Мастер и Маргарита

Магчыма, чытачам нашага сайта будзе цікава, што мёрскія бібліятэкары раяць пачытаць у якасці "літаратуры для адпачынку"? Вось які пералік у падборцы «Библиотекари Миорской центральной библиотеки составили топ-5 книг для отпуска:

- Кэтрин Бэннер «Дом на краю ночи»
- Екатерина Вильмонт «Рыжий доктор»
- Себастьян Фолкс «И пели птицы…»
- Михаил Михеев. «Сыщик поневоле»
- Алекс Хилл. «После тебя только пепел»

На інтэрнэт-сайце Мёрскай раённай бібліятэкі таксама практычна няма ніякіх звестак, якія сведчылі б пра тое, што адна з галоўных задач бібліятэчнай сістэмы – гэта спрыянне развіццю беларускай культуры.

Ягор Казура