У 2020 годзе журналіст асвятляў пратэстныя падзеі, якія адбываліся ў Брэсцкай вобласці, быў затрыманы і пакараны штрафам «за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». У 2021 годзе ён выграў “грын-кард” ураду ЗША (green card lottery USA) і цяпер жыве ў Нью-Ёрку, удзельнічае ў падрыхтоўцы выпускаў газеты паваеннай эміграцыі “Беларус”.
Падзеі 2020 года не прайшлі незаўважна: да ягонай маці перыядычна наведваліся сілавікі, якія распытвалі пра тое, дзе ён жыве і чым займаецца.
У сваіх сацсетках ён распавядае пра беларускае жыццё ў ЗША. Паводле рашэння суда Ленінскага раёна Гродна ад 16 лістапада, у «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Міністэрства інфармацыі ўключаны акаўнт «Alex Pazniak» у Facebook, акаўнт «Alex Pazniak» у Instagram, Youtube-канал «Беларускі крок» і Telegram-канал «Беларускі крок».
Алег Паўлаў