Аўторак, 18 Люты 2025

Барыс Якубоўскі патрабуе навесці парадак у парку, які носіць імя ягонага сваяка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У “Аршанскую газету” прыйшоў ліст ад сваяка двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Якубоўскага, чыім імем у Оршы названыя вуліца, школа №13 і невялікі парк у раёне “Чаромушкі”. Станам гэтага парка Барыс Якубоўскі і незадаволены: там няма абсталяваных месцаў для адпачынку і іншай інфраструктуры. Між тым, сёлетні гэд абвешчаны Годам добраўпарадкавання. На гэта вельмі спадзяецца сваяк знакамітага земляка.

Барыс Якубоўскі расказвае гісторыю стварэння гэтага парка. Аказваецца, яна таксама звязана з імем Івана Якубоўскага: у 1930-32 гадах будучы вайсковец вучыўся ў аршанскай педагагічнай вучэльні, і якраз студэнты закладалі тады парк, пра які вядзецца гаворка. З ліста вынікае, што яго аўтар пільна сачыў за пераўтварэннямі, што тут адбываліся:

”Всего было посажено более 950 деревьев: берез, лип, рябин, дубов, тополей и кленов. Две части парка разделялись дорогой. В 1996 году он зарос, не обкашивался, трава стояла по пояс. Там не было ни пешеходных дорожек, ни скамеек для отдыха, ни освещения. Я написал статью в газету, в которой указал на необходимость благоустройства парка. Однако она осталась незамеченной. И только в 2010-2013 годах там были оборудованы дорожки, поставлены скамейки и проведено освещение. В районе ул. Парковой был построен павильон, в котором продавалась выпечка, мороженое, закуски. Потом павильон был снесен, а на его месте появилась клумба”.

Прыгадвае Барыс Якубоўскі і будаўніцтва шматпавярховага дома, дзеля якога ў парку знішчылі частку дрэваў. Дарэчы, супраць гэтага будаўніцтва ў 2013 годзе жыхары Оршы пратэставалі , але да іх не прыслухаліся.

Дарэчы, у той час парк яшчэ быў безназоўным. Імя Івана Якубоўскага яму надалі толькі ў 2022 годзе, тады ж імя савецкага ваеннаначальніка было нададзена і суседняй школе №13. Барыс Якубоўскі з гэтай нагоды даслаў кіраўніцтву горада і адміністрацыі навучальнай установы сваё відэавіншаванне. Але на той час у парку ўжо не было альтанак і іншых месцаў адпачынку.

Сваяк маршала Якубоўскага аказаўся чалавекам упартым: апрача лістоў у газету, ен яшчэ перыядычна тэлефануе на “прамыя лініі” да кіраўніцтва Аршанскага раёна і настойліва просіць навесці парадак у парку. Яму паабяцалі ўсталяваць скамейкі і малыя архітэктурныя формы, пытанне з альтанкамі пакуль не вырашана. Барыс Якубоўскі сочыць, каб усё, што яму абяцалі, было здзейснена.

Марыя Валаховіч