Будаўнікі невядомага аб’екту ў вёсцы Лужасна перагарадзілі праезд да хат жыхароў бэтоннымі плітамі
Надоечы жыхарцы вёскі Лужасна Галіне Жураўлёвай павінны былі прывезьці дровы, замяніць газавы балён, аднак у абодвух выпадках кіроўцы вымушана разварочваліся, а жанчына заставалася ні з чым. Праезд у завулку да дому № 18 па вуліцы М.Лынькова і да суседніх зямельных участкаў аказаўся перакрыты бэтоннымі плітамі, якія 17 верасьня гэтага году выгрузілі будаўнікі (на здымку).
Першая крымінальная справа аб карупцыі падчас падрыхтоўкі да «Дажынак-2014» узбуджаная ў Гарадку
Намесьнік пракурора Гарадоцкага раёну Максім Зіновік распавёў пра крадзеж больш за чвэрць мільярду рублёў з заробкаў работнікаў Гарадоцкага прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак праз завышэньне заробкаў. Гэтае крымінальнае злачынства было зьдзейсьненае 49-гадовай бухгальтаркай КУВП «Гарадоцкае прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак» цягам 23 месяцаў падчас падрыхтоўкі і правядзеньня сьвята працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласьці «Дажынкі-2014» у Гарадку.
Праваахоўнікі Гарадоцкага раёну выявілі факты крадзяжоў грошай супрацоўнікамі “Белпошты”
Намесьнік пракурора Гарадоцкага раёну Максім Зіновік паведаміў, што зладжаная праца праваахоўных органаў Гарадоцкага раёну дазволіла выявіць ужо ў 2014 годзе на тэрыторыі раёну 13 злачынстваў карупцыйнай і эканамічнай накіраванасьці. Сярод гэтых злачынстваў 4 крадзяжы, адказнасьць за два зь якіх прадугледжаная артыкулам 210 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі), а за два іншых - артыкулам 211 КК (прысабечваньне або растрата маёмасьці асобай, якой яна давераная). Пры гэтым два з названых крадзяжоў зьдзейсьненыя работнікамі Гарадоцкага раённага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіялу РУП «Белпошта».
Пракуратура прааналізавала выкананьне заканадаўства аб барацьбе з п’янствам, аб тэхніцы бясьпекі і ахове працы на будоўлях Віцебшчыны
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праведзены маніторынг выкананьня заканадаўства аб барацьбе з п’янствам і алькагалізмам, аб тэхніцы бясьпекі і ахове працы на аб’ектах будаўніцтва, паведамляе Генэральная пракуратура Беларусі.
У Гарадку адкрылі лыжаролерную трасу
27 верасьня ў Гарадку адбылося мерапрыемства, якое ніяк не анансавалася ў праграме сьвяткаваньня “Дажынак – 2014” Віцебскай вобласьці. У Вераб’ёвых гарох адкрылася лыжаролерная траса, якую паводле афіцыйнай інфармацыі пабудавалі за… тыдзень.