Так, 4 студзеня 2022 году суд Чашніцкага раёну Віцебскай вобласці вырашыў, што матэрыялы тэлеграм-канала «Навалукомль 97%» трэба лічыць рэсурсам, які змяшчае экстрэмісцкі кантэнт. Падобнае меркаванне 12 студзеня выказаў суд Аршанскага раёну і Воршы адносна тelegram-каналу «Орша Для Жыцця Live».
14 студзеня суддзя суду Чыгуначнага раёну Віцебску Святлана Варатынская прылічыла да экстрэмісцкіх матэрыялаў тelegram-чат «Віцебск. Чат абмеркавання гарачых навін», тelegram-канал «Навіны Віцебска – Віцебскі кур'ер news» і інфармацыйны рэсурс «Віцебскі курʼер news».
Інтэрнет-рэсурс «НАШ ДОМ» таксама стаў для ўсіх яго наведнікаў экстрэмісцкім кантэнтам.
17 студзеня рашэннем суду Ушацкага раёну Віцебскай вобласці ўсе матэрыялы на інтэрнэт-старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» з назвай «Аляксандр Сцяржанаў» зрабіліся экстрэмісцкімі.
Неабходна адзначыць, што ва ўсіх выпадках ініцыятыва падачы заяваў у суды аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі сыходзіла ад кіраўніцтва 7 упраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗІКа МУС Рэспублікі Беларусь.
Віталь Кажух