У судовым паседжанні быў агучаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, паводле якога Валеры ў 2020 годзе з дапамогай месэнджэра Telegram перасылаў публікацыі і паведамленні ў тэлеграм-супольнасцях «Полацк Наваполацк Краіна Для Жыцця Чат Свабоду Сяргею Ціханоўскаму» і «NEXTA-Live», якія ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судзе мужчына віну прызнаў, і распавёў пра тое, што ёе сапраўды са свайго акаўнта перасылаў інфармацыю ў мэсэнджэры «Telegram» у 2020 годзе, а пасля страціў цікавасць да дадзенай тэмы.
Суддзя Балаболава ўлічыла пазіцыю міліцыі і прадпрымальніка і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Зайца адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе арышту тэрмінам на сем сутак.
Сямён Берагавы