Паводле высноваў суддзяў, прамысловыя тавары і ежа, аплочаныя з-за мяжы, ствараюць «пагрозу нанясення шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, выражаную ў публічнай заведама неправамернай легітымізацыі дзеянняў асоб, якія здзейснілі правапарушэнні і злачынствы, у тым ліку шляхам надання ім статусу палітвязняў, незаконным нівеляванні наступстваў прыцягнення да адказнасці» .
Індывідуальнага прадпрымальніка Станіслава Чмыхава судзілі за пратэстную акцыю, якая адбылася ў Жлобіне 9 жніўня 2020 г. Ён быў абвінавачаны паводле часткі 1 артыкула 342 – «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Да суду ён знаходзіўся пад асабістым паручальніцтвам сваякоў. 4 лістапада 2022 г., суддзя Жлобінскага райсуду Святлана Андрэева, нягледзячы на супярэчлівыя паказанні сведкаў, прызнала хлопца вінаватым і асудзіла яго да двух з паловай гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.
Станіслаў Чмыхаў уключаны ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Міхаіл Кім