Згодна з пастановай аб адміністрацыйным правапарушэнні Яўген, на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», захоўваў і распаўсюджваў інфармацыйную прадукцыю з Youtube-каналаў «НАШ ДОМ ТБ» і «Краіна для жыцця», якая па рашэнні судоў была уключана ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У судовым паседжанні мужчына прызнаў сябе вінаватым і дзейсна раскаяўся ў зробленым.
Суддзя Максімовіч узяла да ўвагі ўсе абставіны адміністрацыйнай справы і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Шклярэўскага спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 25 базавых велічыняў на суму 1000 рублёў.
Антон Сабалеўскі