Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка, 28 снежня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на чатыры «экстрэмісцкія» СМІ пастанавіў арыштаваць на 10 сутак беспрацоўнага жыхара «паўночнай сталіцы» Аляксандра Коршунава.

За тры апошнія гады ў Віцебскай вобласці ўлады праз суды ліквідавалі блізка каля ста грамадскіх арганізацый. Апошнімі летась закрытымі сталі тры грамадскія аб'яднанні: Пчаляроў-аматараў "Полацкі мёд", "Наваполацкі клуб шахмат і шашак", "Віцебскі маладзёжны клуб адаптыўнай фізічнай культуры і спорту", Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Спартыўны клуб баявых мастацтваў "Тамашы". Ад дзяржавы ініцыятарамі ліквідацыі выступалі чыноўнікі Ўпраўлення юстыцыі Вітаблвыканкама.

Каля 7-й раніцы да маці палітвязня, пісьменніка і палітыка Паўла Севярынца прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яны патлумачылі, што ў яе сацыяльных сетках заўважаны падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы, прызнаныя ў Беларусі «экстрмісцкімі». Жанчыну забралі з дому і павезлі ў аддзяленне ГУБАЗіК, але адразу папярэдзілі, што потым яна будзе дастаўлена ў Першамайскі РАУС.

Маці Маргарыты Ворыхавай, дарадцы Святланы Ціханоўскай, пакінула Беларусь, адбыўшы 15 сутак арышту. У інтэрв’ю «Настоящему времени» яна распавяла пра сваё затрыманне і пра тое, у якіх умовах адбываюць арышт у Наваполацкім ЦІПе.

Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Міхаіл Юрчанка 28 снежня за "экстрэмізм" у сацыяльнай сетцы пакараў арыштам на 7 сутак грамадзяніна Расіі работніка рэкламнай вытворчасці Дзмітрыя Чаркоўскага.