За распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках улады арыштавалі фасоўшчыка
Суддзя суда Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 30 лістапада за распаўсюд у сацыяльнай сетцы інфармацыйныя матэрыялы «экстрэмісцкага» характару арыштаваў на 10 сутак пакавальніка-фасоўшчыка, бацьку трох малалетніх дзяцей Аляксандра Шаршнёва.
За падпіску на «экстрэмісцкі» інфарэсурс ўлады пакаралі арыштам беспрацоўнага
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 5 снежня за захоўванне ў сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкіх» публікацый арыштаваў на 8 сутак мясцовага жыхара бацькі двух непаўналетніх дзяцей беспрацоўнага Уладзіміра Мяжуева.
У Наваполацку да 15 сутак арышту асудзілі прадстаўнікоў царквы поўнага Евангелля «Царквы Царства Божага»
Пра затрыманне пастара Аляксандра Герасімовіча і царкоўнага служку Вадзіма Сафонава, а таксама пра тое, што ім, найверагодней, інкрымінаваны распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, паведаміла «Хрысціянская візія». Тэлеграм-канал паведамляе, што на мінулым тыдні ў наваполацкіх цэрквах праводзілі прыверку, іншых падрабязнасцяў пра гэта пакуль няма.
За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады аштрафавалі работніцу чыгункі
Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 30 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на «экстрэмісцкі» канал пакараў штрафам у 740 рублёў прыёмшчыцу цягнікоў на чыгуначную станцыі «Орша» Галіну Капітонаву.
У Глыбокім аштрафавалі шматдзетную маці, ураджэнку Украіны
Як стала вядома, напрыканцы лістапада Глыбоцкі суд у асобе суддзі Алены Кот па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую дзейнасць) судзіў шматдзетную маці Іну Юргель. Яна паходзіць з Украіны, нарадзілася ў Валнавасе, зараз жыве ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне, і гадуе траіх дзяцей.