У больш як на 70 інфармацыйных рэсурсах суды выявілі наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў
За першыя 6 месяцы 2022 года судамі Віцебскай вобласці прызнаны 73 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. У рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 20 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з пачаткам года, штомесячная колькасць прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі засталася на адным и тым жа ўзроўні.
На 3 гады “хіміі” асуджаны жыхар Полацка за абразы супрацоўнікаў міліцыі
Такі прысуд вынесла суддзя cуда Полацка і Полацкага раёна Раіса Штуро 13 ліпеня Ігару Іванову, які абвінавачваўся ў абразе супрацоўнікаў міліцыі і Дэпартамента выканання пакаранняў у межах артыкула 369 Крымінальнага кодэкса. Таксама суд задаволіў патрабаванні чатырох пацярпелых у кампенсацыі маральнай шкоды ў памерах 1 000 рублёў кожнаму.
2 гады калоніі прысудзілі жыхарцы Докшыц «за фінансаванне пратэстнай дзейнасці»
Справу Вольгі Ялцэвіч разбіраў суд Маскоўскага раёну Брэста ( па месцы рэгістрацыі жанчыны). Суддзя Яўген Брэган прызнаў Вольгу Ялцэвіч вінаватай паводле ч. 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Згодна з матэрыяламі следства, ад імя замежнага фонду яна публікавала інфармацыю аб зборы грошай «для падтрымкі грамадзян, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
Суд вызначыў кошт антываеннага верша з абразамі прэзідэнта выкладзенага ў Цік-Току
8 ліпеня суддзя суда Віцебскага раёна Ганна Ігнаценка разгледзела крымінальную справу Аляксея Вячэрняга, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта ў рамках артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вынікам разгляду стаў прысуд, згодна якога, Вячэрні правядзе адзін год і дзевяць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.
Раённы суд С. Пецярбурга падоўжыў на 4,5 месяцы меру стрымання аршанцу Андрэю Рускіх
Беларус быў затрыманы 28 траўня па абвінавачваннях у абразе Лукашэнкі і распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варожасці. Прычынай абвінавачання сталі некалькі каментароў у сацыяльных сетках. З Беларусі ўжо паступіла патрабаванне аб выдачы Андрэя. Ён прабудзе ў СІЗА да 27 лістапада.