Яшчэ два Тэлеграм-каналы з Віцебшчыны прызнаныя экстрэмісцкімі, і абодва – лепельскія
У рэспубліканскі Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі Тэлеграм-каналы «Лепельский Рай» і «Лепель для жизни». Рашэнне пра гэта 10 чэрвеня вынес суд Лепельскага раёну. Грамадзянам, якія зробяць рэпосты са згаданых Тэлеграм-каналаў, пагражае судовы пераслед за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі і пакаранне паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11. Як правіла, апошнім часам гэта арышт на 15 сутак.
За надпісы «Х.. вайне» – 3 200 рублёў штрафу
У Полацку завяршыўся судовы працэс над 23-гадовай Вольгай Кавалёвай, якую абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу). Матэрыяльны ўрон, нанесены жыллёва-камунальнай гаспадарцы гораду і ўжо кампенсаваны, склаў 161 рубель. Штраф, прысуджаны суддзём Уладзімірам Бясецкім, аказаўся ў 20 разоў большым – 3 200 рублёў (100 базавых велічынь).
Навапалачанін Данііл Раманаў трапіў на «хімію» за «абразу» Дзмітрыя Балабы
Уначы з 16 на 17 лістапада 2020-га году хлопец напісаў каментар пад фотаздымкам камандзіра АМАП Менгарвыканкаму Дзмітрыя Балабы. Змест каментару быў расцэнены як абражальны, і 18 траўня ў судзе Наваполацку Данііл Раманаў быў асуджаны на паўтара года «хіміі» «за абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).
Супрацоўніка «Нафтана» суд трэці раз запар арыштаваў на 15 сутак
У сярэдзіне траўня ў Наваполацку на працоўным месцы затрымалі 32-гадовага супрацоўніка «Нафтана» Барыса Жахоўскага. Першы суд на Барысам адбыўся 16 траўня. Суддзя Вольга Баліка асудзіла яго да 15 сутак арышту за «распўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Але на волю ён не вышаў — быў складзены новы пратакол па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак.
Настаўніцу з Наваполацку арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмісцкі» рэпост з «Радыё Свабода»
Раніцай 13 чэрвеня затрымалі выкладчыцу гісторыі у СШ №2 г. Наваполацка Алену Зубраву. На наступны дзень судом Новаполацка яна была прызнана вінаватай па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь і пакарана за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак.