У Полацку завяршыўся судовы працэс над 23-гадовай Вольгай Кавалёвай, якую абвінавацілі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці (арт. 341 Крымінальнага кодэксу). Матэрыяльны ўрон, нанесены жыллёва-камунальнай гаспадарцы гораду і ўжо кампенсаваны, склаў 161 рубель. Штраф, прысуджаны суддзём Уладзімірам Бясецкім, аказаўся ў 20 разоў большым – 3 200 рублёў (100 базавых велічынь).

Уначы з 16 на 17 лістапада 2020-га году хлопец напісаў каментар пад фотаздымкам камандзіра АМАП Менгарвыканкаму Дзмітрыя Балабы. Змест каментару быў расцэнены як абражальны, і 18 траўня ў судзе Наваполацку Данііл Раманаў быў асуджаны на паўтара года «хіміі» «за абразу прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

У сярэдзіне траўня ў Наваполацку на працоўным месцы затрымалі 32-гадовага супрацоўніка «Нафтана» Барыса Жахоўскага. Першы суд на Барысам адбыўся 16 траўня. Суддзя Вольга Баліка асудзіла яго да 15 сутак арышту за «распўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Але на волю ён не вышаў — быў складзены новы пратакол па арт. 19.11 КаАП. Вынікам сталі чарговыя 15 сутак.

Раніцай 13 чэрвеня затрымалі выкладчыцу гісторыі у СШ №2 г. Наваполацка Алену Зубраву. На наступны дзень судом Новаполацка яна была прызнана вінаватай па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь і пакарана за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак.

Прайшло тры месяцы як беларускае міліцэйскае ведамства ўпершыню апублікавала пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян ці асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце МУС. Пераважная большасць экстрэмістаў, якія ўваходзяць у базу даных, з'яўляюцца беларускімі грамадзянамі.