У судзе Полацку і Полацкага раёну судзяць мясцовага жыхара Андрэя Патрэбку, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Прычым «рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш за два дзясяткі разоў». Справу разглядае суддзя Віктар Баліка, дзяржабвінаваўца – Таццяна Коцур. Па справе праходзяць восем сведкаў.

5 траўня ў судзе Полацку і Полацкага раёну вынесены прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Бойку. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэксу). Суддзя Андрэй Дзергачоў прызнаў Бойку вінаватым і прызначыў яму пакаранне: 1,5 года «хіміі» з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Разбор крымінальнай справы ў Віцебскім абласным судзе запланаваны на 4 траўня. Ужо абвешчана, што суд пройдзе ў закрытым рэжыме. Маладога чалавека затрымалі 7 месяцаў таму разам з групай хлапцоў і дзяўчат, якія правялі шэраг палітычных перформансаў, знялі гэта на відэа і выклалі відэаролікі ў шэраг Тэлеграм-каналаў. На момант затрымання было вядома, што Паўла Сакалова абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

У мінулым месяцы да жыхара Оршы фотамастака Дзяніса Сімановіча ў копі-цэнтр Ozen.by завіталі супрацоўнікі ГУБАЗіка. Іх увагу прыцягнулі некалькі значкоў з выяваю жоўтага поля з блактітным небам. Такія сувеніры Дзяніс паспеў таксама падарыць некалькім сваім знаёмым. Сімановіча дапыталі і адпусцілі дадому.

26 красавіка суд Аршанскага раёна і горада Оршы вынес прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Антаневічу. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Разумовіч.