Адладжаная сістэма рэпрэсій дала збой
17 сакавіка суддзя суда Кастрычніцкага раёна Віцебска Мікалай Атрахімавіч спыніў адміністрацыйную вытворчасць у дачыненні да былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага па артыкуле 19.1 (Дробнае хуліганства) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Суддзя палічыў, што міліцыі не ўдалося даказаць вінаватасць Жамчужнага ў здзяйсненні хуліганскага ўчынку. Калі доказы прысутнічалі, то абвінавачанаму пагражаў бы адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак. Прысуд уступіў у законую моц.
Полацкі суддзя Баліка напісаў артыкул пра сваіх падсудных, якіх аштрафаваў за «белыя і чырвоныя палосы»
Артыкул з глыбакадумнай назвай «Искусство – не всегда искусство, а в некоторых случаях – это преступление» быў надрукаваны ў газеце «Полацкі веснік». Суддзя суду Полацку і Полацкага раёну вырашыў распавесці, за што ён аштрафаваў дзвюх дзяўчат з г.п. Ветрына. На ягоную думку, Святлана Фірсава і Вольга Трунова «абражалі пачуцці грамадзянаў», дэманструючы «пагарду да маральных каштоўнасцяў».
Высветлілася, за што асудзілі Барыса Хамайду: за жоўта-блакітную стужку
Высветліліся некаторыя акалічнасці затрымання віцебскага апазіцыйнага актывіста Барыса Хамайды. Ён быў затрыманы 15 сакавіка і паспеў паведаміць пра гэта журналістам. Абазнаныя крыніцы паведамляюць, што Барыса Хамайду асудзілі на 20 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 24.23 КаАП – за «несанкцыянаванае пікетаванне».
У Віцебскі абласны суд накіравалі чарговую крымінальную справу «за экстрэмізм»
28-гадовага жыхара Полацку вінавацяць за «дзеянні, накіраваныя на распальванне міжрасавай і міжнацыянальнай варожасці», а таксама за «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні». Дзяржаўная газета «Полацкі веснік» не называе імя фігуранта крымінальнай справы, але падрабязна распавядае сутнасць абвінавачання са спасылкай на БЕЛТА.
Лідэр незалежных прафсаюзам Вольга Брыцікава правядзе 1,5 месяца ў турэмнай ізаляцыі
10 сакавіка суд Наваполацка ў дачыненні да старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі БНП работнікаў ААТ «Нафтан» Вольгі Брыцікавай, вынес чарговую, трэцюю пастанову, па арт. 24.23 КаАП, паводле якога Вольга была пакараная адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.