24 лютага суддзя Верхнядзвінскага суду Людміла Каваленка прызнала Дзяніса Пяцько вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага Кодэксу: за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт.368) і за абразу прадстаўніка ўлады (арт.368).

Доктару Уладзіміру Мартаву, затрыманаму на лецішчы пад Лепелем, прысудзілі 7 сутак адміністратыўнага арышту. Яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку журналістка Таццяна Матвеева са спасылкаю на жонку медыка Алену.

Суд Першамайскага раёну гораду Віцебску вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 15-гадовага падлетка С. з Наваполацку, прызнаўшы яго вінаватым у распаўсюджванні буйной партыі наркотыкаў у складзе арганізаванай групы (частка 4 артыкула 328). На працэсе сваю віну хлопец прызнаў толькі часткова.

14 лютага суд Першамайскага раёну Віцебску асудзіў на паўтара года «хіміі» Руслана Чэркаса за каментар пакінуты ў «Аднакласніках» у чэрвені 2020 году на старонцы Вольгі Карач. Суддзя Наталля Карабліна прызнала мужчыну вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Колькасць разгледжаных судамі Віцебскай вобласці адміністрацыйных справаў у 2021 годзе скарацілася на траціну. Усяго за гэты перыяд суды разгледзелі каля 26 тыс. адміністрацыйных справаў, што амаль на 13,1 тыс., або на 33,5% менш, чым у 2020 годзе. У сувязі з жорсткімі рэпрэсіямі ў дачыненні да палітычнай апазіцыі колькасць адміністрацыйных справаў, звязаных з пераследам грамадзянскіх актывістаў, таксама зменшылася.