Барда Георгія Станкевіча аштрафавалі на 2 240 рублёў «за пікет на сайце «Віцебскай Вясны»
Бешанковіцкі паэт і журналіст Георгі Станкевіч, затрыманы сёння ўранні, вярнуўся дахаты пасля суду. Суддзя Наталля Рэут аштрафавала яго на 70 базавых велічынь (2 240 рублёў) за «пікетаванне без дазволу раённай адміністрацыі». Пікетам суд палічыў фотаздымак, размешчаны на сайце «Віцебскай Вясны»: на ім Георгі Станкевіч стаіць на фоне бел-чырвона-белага сцяга.
Лідэра незалежнага прафсаюза «Нафтан» асудзілі на 15 сутак арышту
03 сакавіка суд Наваполацка разгледзеў адміністратыўную справу старшыні Беларускага Незалежнага Прафсаюза “Нафтана” Вольгі Брыцікавай. Міліцыя палічыла, што надпіс на яе вопратцы – “Не вайне”, з'яўляецца пікетаваннем, склала пратакол і накіравала яго ў суд.
10 сутак арышту за жоўтыя і блакітныя кветкі прысудзілі Кацярыне Бакан
27 лютага віцяблянка Кацярына Бакан выйшла на плошчу Перамогі ў Віцебску з букетам, які супрацоўнікі міліцыі расцанілі як атрыбут пікетавання. 1 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёну яе прызналі вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23.
За каментар пад фота з даішнікам жыхару Лепеля прысудзілі два гады "хіміі"
25 лютага суд Лепеля і Лепельскага раёна вынес рашэнне па справе Міхаіла Чумакова, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза прадстаўніка ўлады". Судовае пасяджэнне узначальваў суддзя Дзмітрый Васюк.