Суд адбываецца Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 18 жніўня пракурор запытаў пакаранне для мужчыны ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму ўтрымання. Пра гэта паведамляе сайт dissidentby

Такое пакаранне прызначыла суддзя Віцебскі абласны суд Галіна Бондал 10 жніўня 38-гадоваму Роберту Кузняцову. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Фельчарку стаматалагічнага аддзялення паліклінікі № 2 Оршы Наталлю Кукішаву будуць судзіць за не павагу і замах на гонар і годнасць прэзідэнта у сацыяльных сетках. Справу прызначаны разглядаць суддзя суда Аршанскага раёна і г. Воршы Мікалай Драгуноў, які вырашыў праводзіць працэс у закрытым рэжыме.

Пра тое, што пробашча лынтупскага касцёлу Святога Апостала Андрэя асудзілі да 17 сутак арышту, паведамляе Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Падрабязнасці адміністрацыйнай справы ксяндза Аляксандра пакуль не вядомыя, апрача таго, што ён быў асуджаны за парушэнне заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы (арт. 24.23 КаАП).

З ініцыятывы Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Віцебскі абласны суд 21 чэрвеня прыняў рашэнне ліквідаваць грамадскае аб'яднанне "Віцебскае музычнае таварыства". Раней улады ліквідаваны грамадскія арганізацыі культурна-асветніцкай накіраванасці:  цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора», сацыяльна-культурная ўстанова "Віцебск для мяне", сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ», прыватная культурна-асветніцкая ўстановы «Лідар новай эпохі» і «Гендарны адказ».