У Віцебску праваахоўнікі спынілі дзейнасьць незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі «Сусьветны духоўны ўнівэрсытэт Брахма Кумарыс», На думку праваахоўнікаў, арганізацыя мае прыкметы сэкты. Каля дзесяці пасьлядоўнікаў духоўнага індыйскага вучэньня прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасьці.

На Віцебшчыне з ініцыятывы кіраўніка Смаленскай епархіяльнай камісіі па праваслаўных бібліятэках і катэдрах праваслаўнай літаратуры протаіярэя Міхаіла Гаравога зьявілася першая ў вобласьці катэдра праваслаўнай літаратуры. Адкрылі яе ў Лёзьне.

Малітва за нявінных ахвяраў масавых расстрэлаў 30-х гадоў XX ст. прайшла 8 лістапада ў лесе каля вёскі Паляі Віцебскага раёну. Увечары моладзь віцебскай каталіцкай парафіі Сьвятога Духа разам з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам і некалькімі сьвятарамі прыбылі на мэмарыял пад Паляямі, каб ушанаваць памяць тых, хто недалёка ад гэтага месца знайшоў апошні спачынак.

Касьцёл Сьвятога Антонія быў разбураны камуністычнымі ўладамі ў 1961 годзе. Даведаўшыся пра навіну, “Каталіцкі Весьнік” зьвярнуўся да ксяндза Вячаслава Барка, пробашча аднайменнай сучаснай парафіі сьвятога Антонія ў Віцебску, якая зьяўляецца ініцыятарам адбудовы касьцёла.

У дзень памінаньня продкаў 2 лістапада ў прыгарадзе Полацку адбылося дзьве памінальныя службы каля памятных крыжоў, усталяваных у паселішчах Струньне і Бельчыца.