На канферэнцыі Віцебскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" 25 сакавіка былі вылучылі дзесяць кандыдатаў у дэлегаты сходу ад суб'екта грамадзянскай супольнасці. Раней, 22 сакавіка, кандыдатаў у дэлегаты таксама вылучыла Віцебская абласная арганізацыя Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. На пленуме гэтай арганізацыі было прагаласавана за тое, каб дзесяць яе прадстаўнікоў сталі кандыдатамі ў дэлегаты ў новаабраны вышэйшы орган дзяржавы.
У найбліжэйшыя дні віцебскія падраздзяленні РГА Беларускі саюз жанчын, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі павінны будуць правесці свае сходы для вызначэння кандыдатаў у дэлегаты.
Усебеларускі народны сход збярэцца ў новым статусе ў Мінску 24-25 красавіка.
Фёдар Чулы