На адным з участкаў у Віцебскай ветакадэміі за чатыры гадзіны датэрмінова прагаласавалі 150 студэнтаў
У першы дзень датэрміновага галасавання за чатыры гадзіны - ад 10-й да 14-й - на ўчастку № 21, які размяшчаецца на тэрыторыі ветакадэміі ў Віцебску, прагаласавалі 150 студэнтаў. Пра гэта паведаміў праўладны назіральнік Сяргей Гапоненка, які працуе ў гэтай навучальнай установе на кафедры ўнутраных незаразных хвароб.
Барыс Хамайда: «Рэферэндум» наконт зменаў у Канстытуцыю нелегітымны
Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер не збіраецца браць удзел у «рэферэндуме» 27 лютага. На ягоную думку, няма сэнсу разважаць пра змены ў цяперашняй Канстытуцыі РБ, бо яна нелегітымная, а значыць, і вынікі рэферэндуму не могуць мець законнай сілы. Паводле Барыса Хамайды, апошняя беларуская легітымная Канстытуцыя -1994 году.
Назіральніка Вадзіма Кузьміна пасля першых скаргаў выклікалі ў пракуратуру
Віцяблянін Вадзім Кузьмін зарэгістраваўся назіральнікам на «рэферэндум» ад партыі «Справядлівы свет» адразу на двух участках (участак №1 у бібліятэцы імя Астроўскага па вул. Дзімітрава і ўчастак №2 у індустрыяльна-тэхналагічным каледжы па вул Кірава). Парушэнні ён заўважыў у тым, што на першым участку не быў вывешаны спіс сябраў камісіі, тым часам як на другім участку такі спіс быў.
У Талачыне ДАІ спыняла кіроўцаў, каб нагадаць пра «рэферэндум»
Пра супольную ініцыятыву ДАІ і моладзевага атраду аховы правапарадку талачынскай арганізацыі БРСМ распавёў Тэлеграм-канал «Молодёжь Витебской области». 21 лютага там быў выкладзены відэаролік з няхітрым сюжэтам: супрацоўнікі ДАІ спыняюць машыны, маладыя людзі з БРСМ уручаюць кіроўцам памяткі пра дату «рэферэндуму».
Ахоўваць участкі для галасавання на Віцебшчыне будуць міліцыянты, дружыннікі і прадстаўнікі БРСМ
Пад аховай з 21 да 28 лютага будуць знаходзіцца ўсе 714 участкаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці. На некаторых дзяжурыць будуць адначасова па два супрацоўнікі міліцыі, паведамляе ўпраўленне МУС Віцебскага аблвыканкаму. Апрача гэтага, на ўчастках будзе ўведзены кантрольна-прапускны рэжым і дагляд змесціва сумак і заплечнікаў.