31.01.2024 Тэгі: грамадства, правы чалавека, рэпрэсіі Цэнтр новых ідэй прадставіў новае даследванне "Барометр рэпрэсій у Беларусі" за 2023-ці год. У ім на падставе звестак праваабаронцаў даследчык Генадзь Каршуноў прааналізаваў статыстычныя і колькасныя звесткі рэпрэсіўна-карнай сістэмы беларускага рэжыму і выявіў пэўныя тэндэнцыі. "Вясна" прыводзіць асноўныя высновы даследвання, а з поўным тэкстам можна азнаёміцца тут.

31.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 18 снежня 2023 года асудзілі Мікіту Кавалеўскага паводле  ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Мікіту два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

31.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя Судом Першамайскага раёна Віцебска 29 студзеня разгледжаная крымінальная справа па абвінавачванні 43-гадовага Дзмітрыя Палякова ў абразе прадстаўнікоў ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

31.01.2024 Тэгі: выбары-2024Гродна. Гарвыканкам. 31 студзеня завяршылася рэгістрацыя кандытаў у “дэпутаты”  ўсіх узроўняў у Гродна. Пасля праверкі пададзеных дакументаў кандыдатамі ў Гарадзенскі гарадскі савет зарэгістраваныя 66 чалавек.

31.01.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных, рэпрэсіі "Кожную раніцу я прачынаюся а пятай і ўзгадваю, што там застаюцца людзі. І радавацца хочацца, што на волі, а потым узгадваеш: “Хлопцы там і дагэтуль сядзяць, які жах!” Таму я і цяпер хачу быць карысным". 

31.01.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота Згодна з каляндарным планам Цэнтральнай выбарчай камісіі рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў адбывалася да 30 студзеня ўключна. Праманіторыўшы гэты этап электаральнай кампаніі праваабаронцы заяўляюць: улада зрабіла ўсё, што магла, каб стварыць ілюзію канкурэнтнай барацьбы за месцы народных абраннікаў. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра сітуацыю з кандыдатамі па Мінскай вобласці.

31.01.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота Згодна з каляндарным планам Цэнтральнай выбарчай камісіі рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў адбывалася да 30 студзеня ўключна. Праманітороўшы гэты этап электаральнай кампаніі праваабаронцы заяўляюць: улада зрабіла ўсё, што магла, каб стварыць ілюзію канкурэнтнай барацьбы за месцы народных абраннікаў. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра сітуацыю з кандыдатамі па Мінскай вобласці.

31.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Дом правасуддзя. Фота spring96.org Суд Ленінскага раён Мінска 12 студзеня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка з Маладэчанскага раёна Уладзіслава Мялешку за ўдзел у акцыі пратэсту ў верасні 2020 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

30.01.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Сямнаццаць гадоў таму, 30 студзеня, у Вільні паўстаў не зусім звычайны дом – Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава. Дом быў утвораны па ініцыятыве сямі беларускіх праваабарончых арганізацый і Фондам Дамоў правоў чалавека (Нарвегія). Ідэя яго стварэння паўстала яшчэ ў 2001 годзе, у час, калі большасць недзяржаўных арганізацый Беларусі была знішчаная. Тады не ацалела ніводная праваабарончая арганізацыя. Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава – адзіны з сеткі Дамоў правоў чалавека, які з’явіўся не дома – у Беларусі, а ў выгнанні. Сёння, у Дзень народзінаў Беларускага Дома правоў чалавека, успамінамі пра яго дзеляцца праваабаронцы "Вясны". 

30.01.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі Стала вядома, што 26 снежня 2023 году вынесены прысуд Аляксею Вячаслававічу Швяцову. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы). Прысуд — пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.