13.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11-13 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Тутэйшыя ідэолагі распрацавалі набор стыкераў з выяваю рысі, каб зрабіць выбары больш прывабнымі.

13.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд палітзняволенаму Яўгену Кладаву, абвінавачанаму ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Сафія Хвалько.

12.02.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота Па дадзеных следства, ноччу 9 лютага 36-гадовы мужчына, нібыта знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ішоў паблізу магазіна па вуліцы Прытыцкага. Ён падышоў да інфармацыйнага стэнда з агітацыйнымі ўлёткамі і стукнуў па ім кулаком. Пасля чаго сыйшоў.

12.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Ленінскага раёна Мінска 17студзеня 2024 года асудзілі Сняжану Марозаву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Сняжане два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

12.02.2024 Тэгі: грамадства, улады, выбары-2024 "Віцебская Вясна" паведамляе, што ў рэгіянальным медыяцэнтры 7 лютага прайшоў інтэнсіў «Я – валанцёр адзінага дня галасавання!», у якім прынялі ўдзел 30 сябраў руху «Добрае Сэрца» БРСМ Віцебскай вобласці.

12.02.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, рэпрэсіі, салідарнасць У судзе Барысаўскага раёна 9 лютага разгледзелі адміністрацыйную справу супраць Аксаны Хіневіч — маці былога палітвязня Анатоля Хіневіча. Пасля затрымання падчас масавага рэйду сілавікоў напрыканцы студзеня жанчына хутка пакінула Беларусь — цяпер яна ў Літве з сынам. Але гэта не спыніла барысаўскі суд. Працэс праходзіў у незвычайным фармаце для людзей — па відэасувязі праз Viber. Гэта першы вядомы праваабаронцам выпадак такога анлайн-працэсу за апошні час. Аксану абвінавацілі ў  атрыманні "замежнай дапамогі" праз ініцыятыву INeedHelpBY. Суддзя Святлана Баранава прызнала яе вінаватай паводле арт. 24.15 КаАП і прызначыла ёй штраф з кампенсацыяй сумы "замежных" аплат у Е-дастаўцы. "Вясна" публікуе падрабязнасці суда, а таксама аўдыё з працэса.

11.02.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, падкаст, гісторыі вязняў У новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" расказваем, якія прыбіральні ў зняволенні.

11.02.2024 Тэгі: выбары-2024Алег Цылько. Сярод трох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, зарэгістраваных па Рэчыцкай выбарчай акрузе № 44 адразу два ідэолагі: намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Алег Цылько (РППС) і намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Рэчыцкага райжылкамунгаса Ігар Кіслоўскі («Белая Русь»).

11.02.2024 Тэгі: выбары-2024Андрэй Скурат. Паведамляецца, што “галоўныя пытанні, на якія прапаноўвалі знайсці адказы выступоўцы, тычыліся цяперашняй электаральнай кампаніі".