- Катэгорыя: Вясна
16.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні Блогерка і экс-палітзняволеная Вольга Такарчук была асуджаная на паўтара года калоніі. Пасля 23 студзеня 2024 года яна пакінула Беларусь дзякуючы BySOL, а яе маці цяпер прызнаная палітзняволенай. У інтэрв'ю "Вясне" Вольга распавяла пра тое, як гэта — быць палітзняволенай, пра падтрымку сімвалічных "хросных", пра суд і калоніі, пра сваіх дзяцей, і пра тое, чаму важна — не маўчаць.
- Катэгорыя: Вясна
16.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 16 лютага вынеслі прысуд 27-гадовай палітзняволенай Ксеніі Ходыравай. Яе асудзілі за данаты паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 361-2 (фінансаванне экстрэмісцкага фармавання) і ч. 2 арт. 361-3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях). Па справе адбылося тры пасяджэнні, але падрабязнасці невядомыя. У выніку суддзя Святлана Макарэвіч прызначыла палітзняволенай пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
16.02.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных На сённяшні дзень паводле даных ПЦ "Вясна" ў Наваполацкай калоніі утрымліваецца каля 110 палітвязняў. Там адбываюць тэрміны Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Анджэй Пачобут і іншыя. Былы палітвязень Міхаіл (імя зменена), які цалкам адбыў тэрмін у ПК-1 і з’ехаў з краіны, распавёў “Вясне”, пра непалітычнага вязня Ігара Сацукевіча, які з дазволу міліцыянтаў стварае для палітвязянў асабліва жорсткія ўмовы, пра тое, як калонія атрымала штраф ад эколагаў за спальванне шкодных адкідаў, а таксама паказаў на мапе, дзе на тэрыторыі калоніі знаходзяцца дзве смеццевыя ямы, куды палітвязняў у свой адзіны выходны прымушаюць насіць будаўнічае смецце.
- Катэгорыя: Вясна
16.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На пасяджэнні Гомельскай абласной выбарчай камісіі абмяркоўвалася пытанне гатоўнасці ўчастковых камісій і участкаў для галасавання да адзінага дня галасавання. Таксама ўздымалася пытанне фінансавання акруговых, тэрытарыяльных і ўчастковых выбаркамаў.
- Катэгорыя: Вясна
16.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд пачынае 16 лютага разгляд крымінальнай справы былога работніка жлобінскага завода БМЗ Дзмітрыя Шчарбіна, якога абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Вадзім Бобыраў.
- Катэгорыя: Вясна
16.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Гомельскі абласны суд пачынае 16 лютага разгляд крымінальнай справы былога работніка жлобінскага завода БМЗ Дзмітрыя Шчарбіна, якога абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Вадзім Бобыраў.
- Катэгорыя: Вясна
15.02.2024 Тэгі: грамадства, пераслед, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
15.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Мінскім гарадскім судзе 15 лютага ў межах спецыяльнай вытворчасці асудзілі заснавальнікаў і экс-удзельнікаў арганізацыі былых сілавікоў BYPOL Аляксандра Азарава, Матвея Купрэйчыка, Ігара Лобана, Андрэя Астаповіча, Уладзіміра Жыгара і Алега Талерчыка. Суддзя Дзіна Кучук прызначыла фігурантам справы паводле 13 крымінальных артыкулаў ад 11 да 25 гадоў зняволення і штраф на агульную суму больш чым 350000 еўра. Аляксандра Азарава абвінавацілі ў "здрадзе дзяржаве" (арт. 356 КК).
- Катэгорыя: Вясна
15.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Папярэджанні аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах масава выносяцца пракурорам у Смаргонскім РАУС. Грамадзяне, якіх выклікалі ў міліцыю на 14 лютага, звязваюць гэта з адзіным днём галасавання, які пройдзе ў Беларусі 25 лютага.