- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці # WeStandBYyou Яна Сіманоўска, Антаніна Ненашава, Майрыта Лусе, а таксама Лэйла Расіма ("Прагрэсіўныя") і Юрыс Вілюмс ("Латвійскае аб'яднанне рэгіёнаў") сталі "хроснымі" Сяргея Плешкуна, Алы Зуевай, Яўгена Верхаводкіна, Алы Сакаленкі і Руслана Слуцкага.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: палітвязні, гісторыі вязняў 21 лютага ААН абвешчаны Міжнародным днём роднай мовы. Беларуская мова ўключана ЮНЕСКА ў спіс моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (статус: vulnerable, "уразлівая"). Згодна з арт. 50 Канстытуцыі, кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Але ў Беларусі існуе дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце. Нягледзячы на фармальна аднолькавы статус рускай і беларускай мовы – абедзве па Канстытуцыі з'яўляюцца дзяржаўнымі – першая дамінуе ва ўсіх сферах, а людзі, якія карыстаюцца беларускай мовай, штодзённа сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. З ціскам праз ужыванне беларускай мовы сутыкаюцца і палітзняволеныя ў некаторых месцах няволі. Так, адзін з палітвязняў распавядаў, што ў наваполацкай калоніі № 1 з восені 2023 года прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове: Купалу, Караткевіча, Коласа і іншых. За выкарыстанне беларускай мовы некаторых палітвязняў змяшчалі ў ШІЗА, пазбаўлялі званкоў і перадач, выпісвалі "парушэнні" за даклад на роднай мове, абгрунтовываючы гэта тым, што зняволеныя выкарыстоўвывалі неіснуючыя словы накшалт "гадзіннік". Таму, акрамя барацьбы за свабоду, некаторыя палітвязні паралельна адстойваюць сваё права карыстацца роднай мовай. Да Дня роднай мовы праваабаронцы "Вясны" сабралі сведчанні былых палітвязняў і арыштантаў пра ўжыванне беларускай мовы ў зняволенні і ўспрыняцце яе ў месцах няволі.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: заканадаўства, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма Установа "Лекары за праўду і справядлівасць" разам з экспертамі працягваюць даследваць тэму пенітэнцыярнай медыцыны і псіхалогіі ў Беларусі. Чарговая канферэнцыя, якая прайшла ў Вільні 20 лютага, мела назву "Пакаранне ў зняволенні: інструмент выпраўлення або знявагі? Міжнароднае і нацыянальнае права і практыка". Фактычна, аналізавалася сітуацыя "турмаў ў турме", калі зняволеных, за розныя правіны, а часта і без іх, змяшчаюць у карцэры, ШІЗА і ПКТ. Канферэнцыя прайшла на фоне інфармацыі аб новай смерці палітзняволенага: пятым загінулым у месцах зняволення за апошні час стаў грамадскі актывіст Ігар Леднік. Удзельнікі канферэнцыі ўспранялі гэтае паведамленне хвілінай маўчання.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 21 лютага распачаўся суд над каталіцкім вернікам Уладзіславам Беладзедам. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Алена Ананіч.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе 26 лютага распачнецца суд па "справе падрыхтоўкі дыверсій у Гродне". Беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова абвінавачваюць агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). Справу будзе разглядаць Валер Раманоўскі. Распавядаем, што вядома пра справу, а юрыст "Вясны" Павел Сапелка каментуе, ці пагражае фігурантам справы смяротнае пакаранне.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Суд Ленінскага раёна Мінска 26 студзеня пакараў вялікім тэрмінам абмежавання волі і штрафам 68-гадовую Зінаіду Казак, абвінаваціўшы яе па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў: абраза суддзі або народнага засядацеля (арт. 391 КК); абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК); гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК) і абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: выбары-2024 "Светлагорскія навіны" рапартуюць аб актыўным удзеле моладзі ў датэрміновым галасаванні. У якасці ілюстрацыі прыводзяць "свядомы" выбар выпускніка Светлагорскага дзяржаўнага індустрыяльнага каледжа, камандзіра студэнцкага атрада "Сокал" Яўгена Карпушэнкі. Ён галасаваў на выбарчым ўчастку № 7, размешчаным у СШ №5 г. Светлагорска.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Суд Савецкага раёна Мінска 18 студзеня вынес прысуд Віталю і Аксане Каражанам, абвінаваціўшы іх па "народным", 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту восенню 2020 года. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчыкава.
- Катэгорыя: Вясна
21.02.2024 Сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк, у праграме «Скажы-не маўчы» напярэдадні першага дня датэрміновага галасавання разважала пра ролю сям'і ў выхаванні грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму і адказнасці за сваю краіну.