19.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Прадстаўляем невялікі аналіз дадзеных аб даходах і маёмасці 247 кандыдатаў у дэпутаты, якія балатуюцца ў Гомельскі гарсавет, аблсавет і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Для супастаўнасці дадзеных з разліку былі выключаныя даходы ад продажу нерухомасці і транспартных сродкаў. Даходамі кандыдатаў зацікавіліся журналісты "Флагштока".

19.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Прадстаўляем невялікі аналіз дадзеных аб даходах і маёмасці 247 кандыдатаў у дэпутаты, якія балатуюцца ў Гомельскі гарсавет, аблсавет і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Для супастаўнасці дадзеных з разліку былі выключаныя даходы ад продажу нерухомасці і транспартных сродкаў. Даходамі кандыдатаў зацікавіліся журналісты "Флагштока".

19.02.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Увосень 2023 года многіх шакавала гісторыя, калі пракурорка за ўдзел у акцыях пратэсту папрасіла для мужа і жонкі Антона Маслыкі і Кацярыны Еўдакімавай, якія гадуюць трох непаўналетніх дзяцей, рэальнае пазбаўленне волі. Але суд усё ж прызначыў жанчыне "хатнюю хімію", а вось мужчыну сапраўды адправіў у калонію. Антон Маслыка – рок-музыка, саліст і аўтар песень гурта "Неизвестный Маршрут" – правёў за кратамі амаль паўтара года. Ён вызваліўся з калоніі і спрабаваў наладзіць жыццё з сям'ёй у вёсцы ў Смалявіцкім раёне. Але 23 студзеня 2024 года да сям'і зноў прыйшлі сілавікі – гэтым разам пытанні ўзніклі праз атрыманне прадуктовай дапамогі ад ініцыятывы INeedHelp. Сям'я з трыма дзецьмі вырашыла экстранна пакінуць Беларусь праз рызыку трапіць пад новы крымінальны пераслед. Антон Маслыка, апынуўшыся ў бяспецы, распавёў "Вясне" сваю гісторыю — пра затрыманне на вачах у дзяцей і жонкі, пра самае складанае ў зняволенні, пра пяць месцаў пазбаўлення волі і многае іншае.

19.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Ужо на гэтым тыдні пройдзе адзіны дзень галасавання, падчас якога прапануюць выбраць дэпутатаў у парламент і мясцовыя саветы. З 20 лютага да 24 лютага пройдзе датэрміновае галасаванне. Па дзяржаўнаму тэлебачанню паказалі, як міліцыя рыхтуецца да іх правядзення.

19.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Ілюстрацыйнае фота. Мінск, 2020 год  Суд Савецкага раёна вынес 27 снежня прысуды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе Раману Кур'яновічу і Максіму Бушчыку паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Вольга Емельянчанка.

19.02.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, гісторыі вязняў Осенью 2023 года многих шокировала история, когда прокурорка за участие в акциях протеста запросила для супругов Антона Маслыко и Катерины Евдокимовой, которые растят трёх несовершеннолетних детей, реальное лишение свободы. Но суд всё же назначил женщине "домашнюю химию", а вот супруга действительно отправил в колонию. Антон Маслыко – рок-музыкант, солист и автор песен группы "Неизвестный Маршрут" – провёл за решёткой почти полтора года. Он освободился из колонии и пытался наладить жизнь с семьёй в деревне в Смолевичском районе. Но 23 января 2024 года к семье снова пришли силовики – на этот раз вопросы возникли из-за получения продуктовой помощи от инициативы INeedHelp. Семья с тремя детьми решила экстренно покинуть Беларусь из-за риска попасть под новое уголовное преследование. Антон Маслыко, оказавшись в безопасности, рассказал "Вясне" свою историю — про задержание на глазах у детей и жены, про самое сложное в заключении, про пять мест лишения свободы и многое другое.

19.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці 30 лістапада 2023 года асудзілі Дзяніса Носава паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Семянкевіч прызначыла Дзянісу два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі").

19.02.2024 Тэгі: выбары-2024Аляксандр Южык (справа) У выбарчых камісіях Гарадзеншчыны большасць складаюць жанчыны. Такую “сенсацыйную” інфармацыю агучыў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандр Южык у праекце БЕЛТА “Страна говорит”.

18.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Маладзечне заўважаны агітацыйны пікет у недазволеным месцы. Згодна рашэнню райвыканкама № 54 ад 9 студзеня 2024 года, вызначылі для правядзення масавых мерапрыемстваў з мэтай ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі пляцоўку перад будынкам дзяржаўнай установы "Палац культуры г. Маладзечна", размешчаны па адрасе г. Маладзечна, Цэнтральная плошча, 4. На фота бачны пікет на вул. Прытыцкага паміж кінатэатрам "Радзіма" і касцёлам. Там забаронена пікетаваць.

16.02.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, выбары-2024 Увечары ў чацвер, 15 лютага, на дзяржаўным тэлеканале "АТН" выйшла чарговае "расследаванне" прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай з гучнай назвай "Як экстрэмісты хацелі выкарыстоўваць беларусаў на выбарах? Гэта іншае". Яно прысвечана "Вясне", місіі маніторынгу "Праваабаронцы за свабодныя выбары" і назіральнікам на выбарах. З праваабаронцам "Вясны" Паўлам Сапелкам разбіраемся, што не так з гэтым"расследаваннем". Спойлер — усё.