- Катэгорыя: Вясна
14.02.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
14.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Падняць актыўнасць выбаршчыкаў на Гомельшчыне вырашылі не зусім звычайным шляхам: жыхарам вобласці абласная газета падрабязна распавяла, як у духу «ўсенароднага свята» адбываліся выбары ў 1939 годзе, у самы разгул сталінскіх рэпрэсій, калі прымусовая яўка пад час галасавання складала 99.9%, а бюлетэні выдавалі энкавэдысты.
- Катэгорыя: Вясна
14.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Прапагандысцкая кампанія па агітацыі беларусаў ва ўдзеле ў "адзіным дні галасавання" не абыходзіцца без выкарыстання духавенства. Настаяцелі храмаў выступаюць на старонках рэгіянальных праўладных выданняў у якасці аўтарытэтаў, якія заклікаюць вернікаў прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць. Гэтай тэме "Хрысціянская візія" прысвяціла свае даследванне.
"Вясна" далучаецца да патрабаванняў паказаць грамадству затрыманага ў Расіі беларуса Сяргея Ерамеева
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: грамадства, заявы, права на абарону Ініцыятывы дапамогі палітвязням BY_help, BYSOL, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць паказаць грамадству затрыманага ў Расійскай федэрацыі беларуса Сяргея Ерамеева.
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У Фрунзенскім судзе Мінска 26 студзеня 2024 года асудзілі Сафію Кажамякіну паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Блізнюк прызначыла Сафіі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У рамках акцыі «ГомГМУ ідзе на выбары" кіраўніцтва медыцынскага ўніверсітэта разам са студэнтамі правялі 12 лютага дзіўны флэшмоб, назваўшы яго агітацыйным мерапрыемствам, прысвечаным выбарчай кампаніі: пад вокнамі вуза выбудавалі сімвалічную «птушку».
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: праваабаронцы, ціск, рэпрэсіі Расійская "Медиазона" вывучыла базу вышуку МУС Расіі. На гэта звярнула ўвагу "Медиазона Беларусь". У спісе апынуліся і беларускія праваабаронцы. "Вясна" запытала ў іх: як яны паставіліся да гэтай навіны?
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: суды, палітвязні, ціск, аналітыка, пенітэнцыярная сістэма Больш за тры гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў.
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Інтарэс да так званых выбараў сярод насельніцтва настолькі нізкі, што мабілізацыяй электарату займаюцца практычна ўсе чыноўнікі вобласці. Падключана нават “цяжкая артылерыя”. Так агітаваць за выбары на поўнач Гарадзенскай вобласці 12 лютага паехаў сам “губернатор” Уладзімір Каранік.
- Катэгорыя: Вясна
13.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальнення скаргі, пададзеныя ў ходзе кампаніі па выбарах дэпутатаў парламента. Пра гэта паведаміў кіраўнік штаба місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах Леанід Анфімаў.