20.02.2024 Тэгі: выбары-2024 На Гарадзеншчыне першы дзень датэрміновага галасавання прайшоў пад знакам небывалага адміністратыўнага ўплыву, прычым тон задавала самае высокае кіраўніцтва вобласці.

20.02.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.02.2024 Тэгі: ЕС-Беларусь, салідарнасць Рада Еўрапейскага саюза 19 лютага 2024 года зацвердзіла высновы датычна сваёй нязменнай падтрымкі імкнення беларускага народа да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай і квітнеючай Еўропы.

20.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Брэсцкі абласны суд 12 і 14 лютага 2024 года разглядаў крымінальную справу супраць 39-гадовага Сысоева Аляксандра Віктаравіча. Ролю пракурора выконваў Аляксандр Богуш, ролю суддзі — Руслана Сянько.

20.02.2024 Тэгі: палітвязні У магілёўскай калоніі № 15 памёр палітзняволены грамадскі актывіст Ігар Леднік. Ён быў асуджаны да трох гадоў зняволення за "паклёп на Лукашэнку" за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП "Пазіцыя". Палітвязень меў інваліднасць другой групы праз праблемы з сэрцам. У зняволенні стан здароўя Ігара Ледніка істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Яму было 64 гады. Падрабязнасці і абставіны смерці палітвязня высвятляюцца.

20.02.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, правы зняволеных, гісторыі вязняў У калоніях усе вязні за рэдкім выключэннем павінны працаваць на прамзоне. Часта гэта цяжкая брудная праца з парушэннем нормаў бяспекі і 6-дзённым працоўным тыднем для палітычных, як, напрыклад, у Наваполацкай ПК № 1. На "промцы" зняволеныя сартуюць пластыкавыя адкіды з прамысловых прадпрыемстваў, вырабляюць вугаль, пераапрацоўваюць другасную сыравіну, працуюць на дрэваапрацоўцы. За гэта яны атрымліваюць фармальныя заробкі ўсяго па некалькі рублёў у месяц.

19.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі, дыфамацыя 14 лютага 2024 года суд Маскоўскага раёна Берасця разгледзеў крымінальную справу супраць 40-гадовага палітвязня Канстанціна Саламіюка. Суд праходзіў у будынку брэсцкага СІЗА, справу разглядала Марына Скалковіч.

19.02.2024 Тэгі: свабода мірных сходаў, выбары-2024 Пікет ва Уздзе У рэгіёнах Міншчыны актыўна праводзяцца так званыя "інфармацыйныя пікеты", але праводзяць іх не кандыдаты ці іх давераныя асобы. У Жодзіне, Капылі, Уздзе і Дзяржынку агітуюць "падтрымаць адзіны дзень галасавання", а за каго галасаваць – гэта ўжо неважна. З праваабаронцам разбіраемся, наколькі такія пікеты ў "падтрымку выбараў" законны.  

19.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 - 19 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

19.02.2024 Тэгі: выбары-2024, асвета Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў* дэпутатаў, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага. Яно прадоўжыцца пяць дзён — з аўторка па суботу ўключна. 25 лютага адбудзецца адзіны дзень галасавання. Пасля гэтага выбарчыя камісіі перойдуць да этапу падліку галасоў і абвяшчэння вынікаў. З аналітыкамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаем пра важнасць этапаў галасавання і падліку галасоў, наколькі гэтыя этапы адпавядаюць міжнародным стандтартам і што мы маем на практыцы, якія наступствы сфальсіфікаваных выбараў і куды скардзіцца пры парушэннях на выбарах.