26.02.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 26 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 22 снежня 2023 года асудзілі Аляксандра Якуту паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

26.02.2024 Тэгі: выбары-2024Падлік галасоў 25 лютага. Ілюстрацыйнае фоа 25 лютага адбыўся адзіны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. Афіцыйная датэрміновая яўка склала 41,71 %, што стала новым рэкордам выбарчых кампаній. У той жа час канчатковая яўка апынулася самай нізкай пасля 2000 года (73,09 %). Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі. Пазней выказаліся прадстаўніцтвы іншых краін і еўрапейскія палітыкі. 

26.02.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, рэпрэсіі У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 16 лютага адбыўся суд над музыкам гурта "Мінімум Дыстанцыі" Яўгенам Шумам, якога затрымалі па вяртанні з Польшы. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу хлопца разглядзеў суддзя Дзмітрый Карсюк. 

25.02.2024 Тэгі: выбары-2024Ілюстрацыйнае фота 25 лютага адбыўся адзіны дзень галасавання на выбарах* дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласныя і мясцовыя саветы. Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўныміЗлучаныя Штаты ў чарговы раз заклікалі рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітычных зняволеных і пачаць дыялог са сваімі палітычнымі апанентамі.

25.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Беларусі 25 лютага – адзіны дзень галасавання на выбарах* дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласныя і мясцовыя саветы. Яму папярэднічала датэрміновае галасаванне, пад час якога бюлетэні атрымалі 41,71% выбаршчыкаў. Масавае галасаванне кіраўнікоў усіх рангаў, студэнтаў, рабочых і пенсіянераў, падарункі за ўдзел у галасаванні, канцэрты і флэшмобы — так выглядала папярэдняе галасаванне. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" збіраюць інфармацыю аб тым, як галасуюць беларусы ў асноўны дзень, 25 лютага.

25.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Беларусі 25 лютага – адзіны дзень галасавання на выбарах* дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласныя і мясцовыя саветы. Яму папярэднічала датэрміновае галасаванне, пад час якога бюлетэні атрымалі 41,71% выбаршчыкаў. Масавае галасаванне кіраўнікоў усіх рангаў, студэнтаў, рабочых і пенсіянераў, падарункі за ўдзел у галасаванні, канцэрты і флэшмобы — так выглядала папярэдняе галасаванне. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" збіраюць інфармацыю аб тым, як галасуюць беларусы 25 лютага.

25.02.2024 Тэгі: выбары-2024 У Беларусі 25 лютага – адзіны дзень галасавання па выбарах* дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласныя і мясцовыя саветы. Яму папярэднічала датэрміновае галасаванне, пад час якога бюлетэні атрымалі 41,71% выбаршчыкаў. Масавае галасаванне кіраўнікоў усіх рангаў, студэнтаў, рабочых і пенсіянераў, падарункі за ўдзел у галасаванні, канцэрты і флэшмобы — так выглядала папярэдняе галасаванне. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" збіраюць інфармацыю аб тым, як галасуюць беларусы 25 лютага.

24.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Якіх толькі спосабаў не выкарыстоўваюць чыноўнікі, каб заманіць выбарцаў на датэрміновае галасаванне. 24 лютага на ўчастку для галасавання №33 у Сурынцы, што ў Кобрынскім раёне, з’явілася маладая сям’я мясцовага жыхара Сяргея Капыловіча.

24.02.2024 Тэгі: выбары-2024 Аб узроўні арганізацыі беларускіх выбараў падчас электаральнай кампаніі 2024 года можна шмат чаго даведацца не выходзячы з дому. І нават калі ваш дом знаходзіцца не ў Беларусі. З прычыны таго, што незалежныя СМІ ў краіне намаганнямі ўладаў знішчаныя або выцесненыя за мяжу, інфармацыю даводзіцца выцягваць невялікімі порцыямі з старонак сайтаў мясцовых дзяржаўных газет.