- Катэгорыя: Вясна
08.03.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1414 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію") ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па данных "Вясны", у лютым на волю выйшлі мінімум 24 чалавек, якія цалкам адбылі свае тэрміны, а чацвёра з іх правялі за кратамі больш за тры гады. Яшчэ тры чалавекі былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
08.03.2024 Тэгі: палітвязні, відэа, гендарныя правы, гісторыі вязняў Праваабарончы цэнтр "Вясна" падрыхтаваў да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую чатыры месяцы ўтрымлівалі ў СІЗА-1 у 2022 годзе за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскую "Валадарку".
- Катэгорыя: Вясна
08.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск У судзе г. Жодзіна 7 сакавіка агучылі прысуд палітвязню Алегу Рубцу па новай крымінальнай справе. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Святлана Самусева прызнала хлопца вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да пяці з паловай годоў зняволення яшчэ паўтара года калоніі. Раней Алега асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Пінску ў 2020 годзе (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
08.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, ціск У судзе г. Жодзіна 7 сакавіка агучылі прысуд палітвязню Алегу Рубцу па новай крымінальнай справе. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Суддзя Святлана Самусева прызнала хлопца вінаватым і прызначыла яму ў дадатак да пяці з паловай годоў зняволення яшчэ паўтара года калоніі. Раней Алега асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Пінску ў 2020 годзе (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
- Катэгорыя: Вясна
08.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, гісторыі вязняў Цяпер у Беларусі 171 палітзняволеная жанчына. Агулам за барацьбу за грамадска-палітычныя правы і выказванне свайго меркавання са жніўня 2020 году пераслед зазналі больш за восем тысяч жанчын. Аднак яшчэ больш жанчын у краіне ўтрымліваецца ў зняволенні не паводле палітычных прычынаў, а паводле крымінальных справаў. Іх правы і свабоды таксама парушаюцца, яны зазнаюць такі ж самы ціск.
- Катэгорыя: Вясна
05.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
07.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" цягам лютага фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. За мінулы месяц колькасць грамадзян, супраць якіх маглі быць ужытыя рэпрэсіі ў судовым парадку і што былі асуджаныя ў межах крымінальнага судаводства, па папярэдніх дадзеных, склала 129 чалавек, з якіх 46 складаюць жанчыны, 83 – мужчыны. У Беларусі дагэтуль працягваецца масавы пераслед за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе: у 73 чалавек (толькі 68 у Мінску) са 129 у абвінавачанні быў альбо адзін артыкул 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), альбо ж ён меўся ў абвінавачанні разам з іншымі артыкуламі. На момант публікацыі матэрыялу ўдалося пацвердзіць 13 прысудаў. "Вясна" традыцыйна распавядае асаблівасці крымінальнага пераследу ў мінулым месяцы.
- Катэгорыя: Вясна
07.03.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства, умовы ўтрымання, катаванні Чацвёрты год запар у Беларусі сітуацыя з масавымі рэпрэсіямі застаецца крытычнай. У жніўні 2020 года ўвесь свет жахнуўся ад падзей, якія адбываліся ў першыя дні пасля выбараў, калі па ўсёй краіне былі затрыманыя дзясяткі тысяч людзей за ўдзел у акцыях пратэсту. Тады для затрыманых па палітычных матывах улады стварылі спецыяльныя нечалавечыя ўмовы, а тысячы людзей сутыкнуліся з катаваннямі і збіццём. Такая сітуацыя застаецца і да гэтага часу: кожны дзень сілавікі ўрываюцца ў дзясяткі кватэр па ўсёй краіне, ужываюць супраць іх фізічную сілу і спецсродкі, затрымліваюць іх і адпраўляюць у ізалятары. Толькі ў мінулым месяцы пад рэпрэсіі трапілі не менш за 620 чалавек, 288 з якіх — жанчыны. "Вясна" паразмаўляла з некалькімі былымі арыштантамі, якія прайшлі праз адміністрацыйны арышт восенню і зімой 2023 года ў ізалятарах Мінска і Наваполацка. Яны распавялі пра збіццё і метады катаванняў у ГУБАЗіКу, пра арыштаваных за ўдзел у акцыях пратэсту за мяжой, пра затрыманні за каментары пад відэа палка Кастуся Каліноўскага, пра невыносныя ўмовы для палітычных і неаказанне медыцынскай дапамогі.
- Катэгорыя: Вясна
07.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, гендарныя правы Восьмага сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы. Менавіта за барацьбу за грамадска-палітычныя правы і выказванне свайго меркаванне ў Беларусі са жніўня 2020 года пераслед зазналі больш за 8000 жанчын. Сёння ў Беларусі налічваецца 171 палітзняволеных жанчын, якія на дадзены момант утрымліваюцца ў месцах няволі. У сувязі з пратэстамі супраць дзеючай улады і вайной ва Украіне з 2020 года агулам былі асуджаныя мінімум 1033 жанчыны, з іх 242 — да калоніі, 497 — да "хатняй хіміі", 70 — да "хіміі", пяць жанчын — да арышту, дзве — да прымусовага лячэння. За гэты час асуджаны і вызвалены з-за кратаў мінімум 321 жанчына. "Вясна" ў лічбах і карцінках распавядае пра рэпрэсіі ў адносінах да жанчын.
- Катэгорыя: Вясна
07.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні 9 лютага 2024 году вынесены прысуд мужу і жонцы Мікалаю і Іне Шляжко, якіх затрымалі на выездзе з Беларусі, калі яны ехалі ў госці да дзяцей. Ім прысудзілі па два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").