14.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы Ігар Казмерчак. Сёння стала вядома, што супраць праваабаронцы і рэдактара аршанскага незалежнага сайта orsha.eu Ігара Казмерчака распачалі спецвытворчасць — яго збіраюцца судзіць завочна.

14.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пятага лютага 2024 года асудзілі Алу Вялікую паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Але тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

14.03.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў Былы палітзняволены (імя не называецца ў мэтах бяспекі) быў асуджаны на два з паловай гады калоніі за ідэю Жывога ланцуга ў 2020 годзе. Сваё пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі №3 (Віцьбе). "Вясне" ён распавёў пра сваю гісторыю: пра тое, як працаваў і рабіў канверты ў калоніі, пра забавы і самадзейнасць, пра парушэнне за прыбіральню, пра тое, як трэба паводзіць сябе ў калоніі і пра жыццёё пасля яе. "Вясна" публікуе расповяд экс-палітвязня ад першай асобы.

14.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 14 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

14.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, правы чалавека, пенітэнцыярная сістэма, дапамога, салідарнасць, зборныя матэрыялы Сёння ў Беларусі налічваецца амаль 1500 палітзняволеных. Усе яны, а таксама іх сваякі сутыкаюцца з такімі сітуацыямі, якія ў звычайных умовах нават не прадстаўляліся б магчымымі. Адвакаты, спатканні ў СІЗА і калоніях, перадачы, моцны стрэс. Каб дапамагчы людзям даць гэтаму рады, “Вясна” склала падрабязны гайд. У ім можна зразумець, па якіх запытах можна звяртацца ў “Вясну” калі на гэтым шляху ўзнікаюць канкрэтныя запыты. Шукаць і знаходзіць дапамогу — гэта не прывілей, а права кожнага і кожнай, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі.     

14.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, правы чалавека, пенітэнцыярная сістэма, дапамога, салідарнасць, зборныя матэрыялы Сёння ў Беларусі налічваецца амаль 1500 палітзняволеных. Усе яны, а таксама іх сваякі сутыкаюцца з такімі сітуацыямі, якія ў звычайных умовах нават не прадстаўляліся б магчымымі. Адвакаты, спатканні ў СІЗА і калоніях, перадачы, моцны стрэс. Каб дапамагчы людзям даць гэтаму рады, “Вясна” склала падрабязны гайд. У ім можна зразумець, па якіх запытах можна звяртацца ў “Вясну” калі на гэтым шляху ўзнікаюць канкрэтныя запыты. Шукаць і знаходзіць дапамогу — гэта не прывілей, а права кожнага і кожнай, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі.     

14.03.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 14 сакавіка вынеслі прысуд каталіцкаму верніку Уладзіславу Беладзеду — тры гады калоніі, піша "Хрысціянская версія". Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Верніка ў закрытым рэжыме судзіла Алена Ананіч.

13.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

13.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, ААН, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Анаіс Марэн Спецыяльныя дакладчыкі ААН выступілі з заявай з нагоды незаконных і несправядлівых прысудаў праваабаронцам "Вясны" Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу. Праз год пасля таго, як іх асудзілі да 10, дзевяці і сямі гадоў турэмнага зняволення, занепакоенасць з нагоды справядлівасці судовага разбору па-ранейшаму захоўваецца, заявілі эксперты ААН.

13.03.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі У мінулым месяцы сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў, якія пратэстуюць супраць дзеянняў улады, або проста чытаюць незалежныя СМІ. Па ўсёй краіне сілавікі штодзённа затрымліваюць дзясяткі людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з жудаснымі ўмовамі. У лютым праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра не менш за 548 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх было прызначана мінімум 95 арыштаў, 84 штрафы, а таксама тройчы — грамадскія працы. Таксама ў лютым асудзілі больш за 100 блізкіх і сваякоў палітзняволеных за атрыманне "дапамогі" праз INeedHelpBY. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў лютым.