- Катэгорыя: Вясна
16.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Мінскі гарадскі суд 16 траўня ў фармаце спецыяльнай вытворчасці (завочна) працягвае разгляд крымінальнай справы выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі “Разам” Івана Краўцова. Першае пасяджэнне адбылося 8 траўня. Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2024 Тэгі: палітвязні, катаванні, рэпрэсіі У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медычную дапамогу ў месцах зняволення. Былы палітвязень Вадзім Хіжнякоў распавёў пра неаказанне яму дапамогі пры алергіі на цвіль у гродзенскай турме № 1, дзе ў ліпені 2023 года памёр мастак Алесь Пушкін, а таксама пра здзек канваірамі над зняволеным з псіхічным разладам падчас этапу ў сталыпінскім вагоне.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, правы зняволеных Асобы: Павел Сапелка Праваабарончы цэнтр "Вясна" сёлета тэмай Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі вызначыў права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні. На працягу тыдня мы будзем дзяліцца матэрыяламі на гэтую тэматыку. Сёння мы публікуем інтэрв'ю з праваабаронцам "Вясны" Паўлам Сапелкам, у якім гаворым пра тое, што ўключае сябе права на здароўе ў зняволенні, чаму менавіта яно стала тэмай Дня палітвязняў-2024 і што сёння можа зрабіць кожны з нас для захавання здароўя палітвязняў.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы "Вясны" зладзяць адкрыты паказ фільма "Фіялетавыя слёзы" пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую чатыры месяцы ўтрымлівалі ў СІЗА-1 у 2022 годзе за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскую "Валадарку", праз камеры якой з 2020-га года прайшлі сотні затрыманых па палітычных крымінальных артыкулах.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12-15 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мінскі гарадскі суд 15 траўня пачынае разгляд крымінальнай справы Кацярыны Шаблінскай-Івановай. Яе судзяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 130 (“Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы”), ч. 3 арт. 361 (“Заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі”), ч. 1 арт. 342 (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх").
- Катэгорыя: Вясна
15.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гродзенскім абласным судзе на 15 траўня прызначаны разгляд крымінальнай справы жыхара Ліды Паўла Лукашэвіча. Яго абвінавачаваюць у “абразе прадстаўніка ўлады” (арт. 369 КК), “абразе суддзі альбо народнага заседацеля” (арт. 391 КК) і “стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім” (ч. 3 арт. 361-1 КК).
- Катэгорыя: Вясна
07.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" сёмага траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
13.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, аналітыка Праваабаронцы "Вясны" ў красавіку фіксавалі працяг тэндэнцыі інтэнсіўнага правядзення судовых працэсаў па палітычна матываваных крымінальных справах. Паводле папярэдніх звестак, колькасць асуджаных за месяц склала мінімум 161 чалавек, з якіх 50 складаюць жанчыны, 111 – мужчыны. У дачыненні да аднаго абвінавачанага – Аляксандра Кулініча – судовы працэс не адбыўся ў сувязі з яго смерцю ў брэсцкім СІЗА за тыдзень да пачатку пасяджэння. На момант публікацыі праваабаронцам вядомыя падрабязнасці 44 крымінальных спраў. Распавядаем пра асаблівасці крымінальнага пераследу па палітычных матывах у красавіку.