22.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 22 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

22.05.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць У трэцюю гадавіну з дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка беларусы ўсяго свету правялі 21 траўня Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Гэтая дата паўстала з ініцыятывы праваабаронцаў "Вясны". Сёлета запланавана болей за 30 розных мерапрыемстваў і акцый у розных краінах свету. Яны пачаліся 19 траўня і будуць праходзіць некалькі дзён. Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі можна паглядзець на сайце  prisonersday.info

22.05.2024 Тэгі: грамадства, салідарнасць У дзень смерці палітвязня Вітольда Ашурака ў калоніі 21 траўня абвешчаны Міжнародным днём салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Сёлета, у трэцюю гадавіну смерці Вітольда, тэмай Дня абвешчана права на здароўе ў зняволенні і медычную дапамогу. Сабралі рэакцыі і выказванні беларускіх НДА, грамадска-палітычных дзеячаў і дзяячак і іншых арганізацый і ініцыятываў.

22.05.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, права на здароўе, дзень палітвязняў У шведскай сталіцы 21–22 траўня праходзіць Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі. Яе арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У канфэрэнцыі ўдзельнічае вялікая колькасць беларускіх і замежных палітыкаў, аналітыкаў, журналістаў, дзеячаў культуры, актывістаў, прадстаўнікоў НДА — каля 60 удзельнікаў толькі з беларускага боку. Сярод іх — праваабаронца "Вясны" Канстанцін Старадубец. Прыводзім вытрымку з яго выступу. 

22.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, дыфамацыя, экстрэмізм Барыс Вітко. Фота з сацыяльных сетак. Брэсцкі абласны суд пасля доўгага перапынку 20 траўня вынес прысуд 68-гадоваму жыхару Ляхавіч Барысу Вітко. Справу разглядала суддзя Вера Філонік. На гэты раз палітвязню прад’явілі больш сур’ёзныя абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса.

22.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, права на здароўе, дзень палітвязняў У рамках Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах несвабоды. Былая палітзняволеная, фем-актывістка Дар'я Афанасьева распавяла пра працэс выдачы таблетак у калоніі, за якімі трэба адстаяць у велізарнай чарзе нават у мароз, а таксама пра тое, праз што праходзяць у калоніі зняволеныя, што хварэюць на астму.

22.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, свабода мірных сходаў Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 траўня 2024 года вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Мікіта Вайцюк, Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Юлія Шаронава, Мікалай Нікіцюк, Максім Собалеў былі асуджаныя да пазбаўлення волі. Такое рашэнне вынес Яўген Брэган.

21.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў, права на здароўе У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Былы палітзняволены і музыка Пятро Марчанка ўзгадаў, як у СІЗА захварэла адразу ўся камера, але лекара ім так і не выклікалі.

21.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

21.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні, дзень палітвязняў У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, 21 траўня, у Фларэнцыі адбыўся перформанс з удзелам былых палітзняволеных Анастасіі Булыбенкі і Віталя Жука. Акцыю арганізавала прадстаўніца Народнага пасольства Беларусі ў Італіі Юлія Юхно. Перфоманс адбыўся ля сцен форуму Нэльсана Мандэлы, каля клеткі, у якой вядомы грамадскі дзеяч правёў 18 гадоў. Былыя палітвязні былі з сімвалічнымі жоўтымі нагруднымі біркамі.