- Катэгорыя: Вясна
16.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, дыфамацыя 27 сакавіка 2024 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна асудзілі мясцовага жыхара Юрыя Ваўчкевіча. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і асудзілі на год пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.
- Катэгорыя: Вясна
16.04.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
16.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Жлобінскага раёна 25 сакавіка два гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму прызначылі 29-гадоваму Арцёму Насановічу. Жыхара Жлобіна асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
16.04.2024 Тэгі: грамадства, свабода асацыяцыяў, улады Прайшлі выбары і па іх выніках вядома, што чальцы праўладнай партыі "Белая Русь" адыгралі ў іх імітацыі значнае месца. Увогуле, як адзначаюць праваабаронцы, падчас выбараў* 2024 быў адзначаны рэзкі ўзрост партыйнага прадстаўніцтва за кошт "Белай Русі". Пры гэтым, па стане на канец сакавіка 2024 года згодна з маніторынгам Lawtrend былі ліквідаваныя або знаходзіліся ў стадыі ліквідацыі 1 600 некамерцыйных арганізацый. Сярод 16 існуючых у Беларусі партый засталіся чатыры, і ўсе – праўладныя.
- Катэгорыя: Вясна
16.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Бярозаўскага раёна 26 сакавіка асудзілі Сяргея Буваку паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Мінчанка прызначыла Сяргею тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі"). Дзяржабвінавачанне падтрымаў пракурор Аляксандр Круцько.
- Катэгорыя: Вясна
16.04.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі У Ваўкавыску 22 студзеня разглядзелі крымінальную справу супраць палітзняволенага Вадзіма Гусева, асуджанага раней за "абразу прадстаўніка ўлады". Гэтым разам яго абвінаваціліпаводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Мікалай Сяргейка асудзіў палітвязня яшчэ да аднаго года калоніі, а з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова прызначыў яму пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і тры месяцы.
- Катэгорыя: Вясна
15.04.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, гісторыі вязняў Пенсіянера Аляксея (імя зменена ў мэтах бяспекі) затрымалі ў 2022 годзе па даносе суседа. Да яго на лецішча прыехаў цэлы мікрааўтобус супрацоўнікаў АПАМу і ГУБАЗіКа. Мужчына прайшоў праз катаванні на Акрэсціна і Валадарцы і быў асуджаны да абмежавання волі за ўдзел у Маршах. Падчас "хатняй хіміі" яму ладзілі начныя праверкі, а на прафілактычных камісіях ідэолаг вучыў "як правільна любіць радзіму". Мужчына некалькі месяцаў пражыў у пастаянным страху і трывозе і ў выніку з’ехаў з Беларусі.
- Катэгорыя: Вясна
15.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-15 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
15.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм У Гродзенскім абласным судзе 15 красавіка распачаўся суд над 48-гадовым Фёдарам Шведавым. Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Па гэтым артыкуле мужчыне пагражае да васьмі гадоў калоніі. Справу разглядае Віталь Кулеш. На судзе яго ўтрымліваюць у кайданках.
- Катэгорыя: Вясна
15.04.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, свабода мірных сходаў Беларуская прапаганда спрабуе ачарніць і крыміналізаваць грамадскі кантроль: у прыватнасці, назіранні за выбарамі і судамі. Разам з праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч разбіраемся, чаму гэта — не проста цалкам законнае права, але і абавязак жыхароў краіны.