24.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Завочны суд у дачыненні да галоўнага дарадцы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, шматгадовага апазіцыйнага дзеяча Франака Вячоркі пачнецца 31 траўня а 10:30. Працэс у Мінскім гарадскім судзе будзе весці суддзя Валянціна Зянькевіч, вядомая вынясеннем палітычна матываваных прысудаў, у прыватнасці, у 2023 годзе па "справе tut.by".

23.05.2024 Тэгі: аналітыка, прымусовая праца, карткі Сучаснае рабства, у тым ліку прымусовая праца, да гэтага часу выкарыстоўваецца ў свеце і ў нашай краіне ў розных формах. Наколькі распаўсюджана ў свеце прымусовая праца? Якая сітуацыя з прымусовай працай у беларускіх месяцах няволі? Якія прававыя рэформы ў свеце і Беларусі ладзяцца ў напрамку спынення прымусовай працы з боку дзяржавы? З праваабаронцам "Вясны" Алегам Мацкевічам працягваем распавядаць пра прымусовую працу ў Беларусі ў кантэксце міжнародных стандартаў. 

23.05.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

23.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёну Мінска дзявятага красавіка асудзілі Дзіяну Арлову паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла Дзіяне тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).

23.05.2024 Тэгі: псіхалагічная дапамога, права на здароўе Ілюстрацыйнае фота "Вясна" працягвае публікаваць гісторыі, у якіх ахвяры палітычных рэпрэсій распавядаюць, што ім самім дапамагло справіцца з рознымі псіхічнымі засмучэннямі, каб хутчэй вярнуцца да звычайнага жыцця. Карыснымі парадамі на тэму, што можа зрабіць чалавек сам, які перажыў моцныя стрэсы дзеліцца псіхіятр Сяргей Пятроў.

23.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, дыфамацыя 21 траўня 2024 года ў Віцебскім абласным судзе вынеслі прысуд Сяргею Высоцкаму. 

23.05.2024 Тэгі: палітвязні, правы чалавека, права на здароўе На Кангрэсе па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause пачаў сваю працу ў Празе 23 траўня. Гэта першае пасля падзей 2020 года буйное экспертна-палітычнае мерапрыемства, прысвечанае крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі.

23.05.2024 Тэгі: палітвязні, палітыка, праваабаронцы Асобы: Наталля Сацункевіч 22 траўня ў Сейме Літвы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю заснавання службы "Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Беларусь". Тэма арганізаванай дыскусіі — "Умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці. Як эфектыўна супрацьстаяць прапагандзе Лукашэнка і Пуціна". У дыскусіі прынялі ўдзел літоўскія палітыкі, прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазіцыі, прадстаўнікі незалежных СМІ, а таксама праваабаронцы. Сярод іх — прадстаўніца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч.

22.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 20 траўня распачаўся суд над 38-гадовым аператарам АНТ Антонам Казельскім. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы), а таксама ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). На воліАнтона чакаюць жонка і чацвёра дзяцей. Былы сукамернік палітвязня, з якім яны разам адбывалі разам адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, распавёў "Вясне" падрабязнасці затрымання Антона.

22.05.2024 Тэгі: ААН, затрыманні, карткі На гэты момант у беларусаў і беларусак засталося няшмат інструментаў абароны сваіх грамадзянска-палітычных правоў на міжнародным узроўні. Увосень 2022 года Беларусь дэнансавала Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, чым пазбавіла сваіх грамадзян магчымасці падаваць скаргі ў ААН. Аднак у беларусаў усё яшчэ ёсць магчымасці звяртацца ў міжнародныя органы і атрымліваць экспертныя рашэнні аб парушэнні правоў чалавека. Так, любы незаконна затрыманы чалавек ці яго прадстаўнік могуць падаць скаргу ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН. Разам з юрысткай Праваабарончага цэнтру "Вясна" Святланай Галаўнёвай расказваем, як гэта зрабіць.