03.06.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі Травень 2020 года, калі быў дадзены старт прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, паклаў пачатак небывалай дагэтуль хвалі рэпрэсій у дачыненні да неабыякавых, а таксама беспрэцэдэнтнай атмасферы страху і запалохвання грамадства. “Вясна” ўзгадвае падзеі гарачых травеньскіх дзён і распавядае пра тых, хто сярод першых патрапіў пад каток рэпрэсіўнай машыны. 

03.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

31.05.2024 Тэгі: грамадства, рэпрэсіі, правы дзіцяці, падкаст 1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей. Падкаст "Вясна прыйдзе" сабраў пяць гісторый дзяцей ды іх рэпрэсаваных бацькоў. Як васьмігадовы Гера ўжо чатыры гады чакае свайго палітзняволенага бацьку; як дзесяцігадовая Багдана апынулася ў прытулку праз арышт яе маці; як сын бачыў збітага бацьку, а дачка цяпер баіцца паліцыі. Гэтыя гісторыі паказваюць, як палітычныя рэпрэсіі ўплываюць на самае ўразлівае — дзяцінства.

31.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, пераслед, ціск, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 31 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

31.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Ленінскага раёна Магілёва 31 траўня распачаўся судовы працэс у дачыненні да 35-гадовага Паўла Белаголава, які ўжо адбыў тэрмін па "справе Зельцэра". Яго абвінавачваюць у "паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Суд вядзе Таццяна Рахманенка. Паўлу пагражае да шасці гадоў калоніі. 

31.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Фотакалаж ПЦ "Вясна". У Мінскім абласным судзе 31 траўня ў фармаце спецвытворчасці пачынаецца разгляд крымінальнай справы “аналітыкаў Святланы Ціханоўскай”. Абвінавачваюць адразу 20 чалавек:  Аляксандра Дабравольскага, Рыгора Астапеню, Філіпа Біканава, Юрыя Дракахруста, Андрэя Казакевіча, Ганну Красуліну, Яўгена Крыжаноўскага, Дзяніса Кучынскага, Вераніку Лапуцька, Аляксандра Лагвінца, Ганну Любакову, Васіля Навумава, Марыю Рогаву, Пятра Рудкоўскага, Алесю Руднік, Наталлю Рабаву, Паўла Усава, Таццяну Чуліцкую, Аляксандра Шлыка, Кацярыну Шмаціну.

30.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, вайна ва Украіне Брэсцкі абласны суд Брэсцкі абласны суд 21 траўня вынес прысуд 32–гадоваму жыхару Пінска Артуру Радзівановічу. Ён быў абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 361-3 (“удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеянняў, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу”).

30.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, свабода сумлення, рэпрэсіі, затрыманні, зборныя матэрыялы Сёння ў Беларусі шырока пераследуюць прадстаўнікоў рэлігійнай супольнасці, што падтрымалі дэмакратычны рух. Як гэта адбываецца ў 2024 годзе?

30.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, экстрэмізм Гродзенскі абласны суд 30 траўня пачынае разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Андрэя Бурдзені. Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), паклёпе на яго (ч. 2 арт. 367 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).

30.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, экстрэмізм Леанид Судаленка пасля вызвалення. У Гомельскім абласным судзе на 12 чэрвеня прызначаная дата завочнага суду над былым палітвязням і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.