11.04.2024 Тэгі: скаргі, ААН, палітвязні Былы палітзняволены Зміцер Фурманаў, які быў сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай (за што быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі), падаў індывідуальны зварот супраць Беларусі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Цяпер зварот зарэгістравалі.

10.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання 9 красавіка 2024 году ў брэсцкім СІЗА памёр Аляксандар Кулініч, паведамляе "Люстэрка". Яго абвінавачвалі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу. Мужчыну затрымалі 29 лютага ў Брэсце, суд меўся адбыцца 16 красавіка. З таго часу ён знаходзіўся ў зняволенні. 

10.04.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.04.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У сакавіку праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 453 фактаў рэпрэсій. Таксама ў мінулым месяцы было разгледжана мінімум 416 адміністрацыйных справаўСуды прызначылі не менш за 82 адміністрацыйных арышты і 86 штрафаў. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў сакавіку.  

05.04.2024 Тэгі: ААН, правы чалавека Асобы: Анаіс Марэн Савет па правах чалавека (СПЧ) ААН 4 красавіка на пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе прыняў рэзалюцыю, якой падоўжыў мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама пастанавіў стварыць групу з трох незалежных экспертаў па правах чалавека ў нашай краіне. Перад галасаваннем на сесіі Савета выступіла прадстаўніца беларускага МЗС, якая заявіла, што Беларусь "не заслугоўвае асаблівай увагі" арганізацыі.

10.04.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, дыскрымінацыя, правы чалавека, правы працоўных, падкаст Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы кажам менавіта пра пастку?

10.04.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, умовы ўтрымання Асобы: Алесь Бяляцкі 61-гадовы палітзняволены кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца за кратамі ўжо 1000 дзён. Жонка палітвязня Наталля Пінчук распавяла Associated Press, што апошнія паўгода Бяляцкі знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на свае хранічныя захворванні.

09.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by 5 красавіка 2024 году ў судзе Ленінскага раёну Брэста вынесены прысуд шасці людзям. Іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у пратэстах у Брэсце ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 году.

09.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, адміністратыўны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

09.04.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, салідарнасць, WeStandBYyou Асобы: Алесь Бяляцкі Сёння, 9 красавіка, роўна 1000 дзён з моманту затрымання лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру і кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага і яго калегаў-праваабаронцаў.