- Катэгорыя: Вясна
11.04.2024 Тэгі: палітвязні, палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці #Westandbyou Дэвід Лега (Еўрапейская народная партыя, Kristdemokraterna, Швецыя), Элізабэт Гетцэ (Зялёныя, Аўстрыя), Лукас Мандл (Еўрапейская народная партыя, Аўстрыйская народная партыя, Аўстрыя) і Барбара Гізі (Сацыял-дэмакратычная партыя Швейцарыі) сталі "хроснымі" Кацярыны Джыг, Таццяны Курылінай, Алега Завадскага і Юліі Лаптановіч.
- Катэгорыя: Вясна
11.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У Брэсцкім абласным судзе восьмага красавіка асудзілі Аляксея Германа паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Суддзя Андрэй Сіз прызначыў Аляксею па сукупнасці пакаранняў пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
11.04.2024 Тэгі: палітвязні, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі Больш за тры з паловай гады ў Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні. "Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў.
- Катэгорыя: Вясна
11.04.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, ціск, правы чалавека, умовы ўтрымання, рэпрэсіі, зборныя матэрыялы "Вясна" ўзгадвае ахвяраў палітычных рэпрэсій, якія памерлі за кратамі ці праз наступствы ціску і ўмоваў утрымання ў ізалятарах, а таксама праз перавышэнне паўнамоцтваў і ціск з боку сілавікоў. На жаль, гэты матэрыял увесь час абнаўляецца.
- Катэгорыя: Вясна
11.04.2024 Тэгі: скаргі, ААН, палітвязні Былы палітзняволены Зміцер Фурманаў, які быў сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай (за што быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі), падаў індывідуальны зварот супраць Беларусі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Цяпер зварот зарэгістравалі.
- Катэгорыя: Вясна
10.04.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, умовы ўтрымання 9 красавіка 2024 году ў брэсцкім СІЗА памёр Аляксандар Кулініч, паведамляе "Люстэрка". Яго абвінавачвалі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу. Мужчыну затрымалі 29 лютага ў Брэсце, суд меўся адбыцца 16 красавіка. З таго часу ён знаходзіўся ў зняволенні.
- Катэгорыя: Вясна
10.04.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 10 красавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
10.04.2024 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, грамадства Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У сакавіку праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 453 фактаў рэпрэсій. Таксама ў мінулым месяцы было разгледжана мінімум 416 адміністрацыйных справаў. Суды прызначылі не менш за 82 адміністрацыйных арышты і 86 штрафаў. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў сакавіку.
- Катэгорыя: Вясна
05.04.2024 Тэгі: ААН, правы чалавека Асобы: Анаіс Марэн Савет па правах чалавека (СПЧ) ААН 4 красавіка на пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе прыняў рэзалюцыю, якой падоўжыў мандат Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама пастанавіў стварыць групу з трох незалежных экспертаў па правах чалавека ў нашай краіне. Перад галасаваннем на сесіі Савета выступіла прадстаўніца беларускага МЗС, якая заявіла, што Беларусь "не заслугоўвае асаблівай увагі" арганізацыі.
- Катэгорыя: Вясна
10.04.2024 Тэгі: грамадства, палітвязні, дыскрымінацыя, правы чалавека, правы працоўных, падкаст Тых бацькоў, хто вінен дзяржаве за выдаткі над адабранымі ў іх дзецьмі, называюць "абавязанымі асобамі". Сярод іх шмат і жанчын, і часта яны яшчэ ў больш уразлівым становішчы, чым мужчыны. Як такія жанчыны трапляюць у пастку "абавязаных" — і чаму мы кажам менавіта пра пастку?