11.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, праваабаронцы, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Маланка-Медыя, незалежнае беларускае СМІ, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Russia-Libertés, Espace Libertés/Reforum Space Paris і Цэнтр абароны правоў чалавека "Мемарыял" пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі рады запрасіць вас на адкрыццё выставы аб пераплеценых лёсах двух выбітных праваабаронцаў, вязняў сумлення і лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і Алега Арлова.

10.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, свабода слова, экстрэмізм Алена Цімашчук. Брэсцкі абласны суд трэцяга чэрвеня вынес прысуд журналістцы Алене Цімашчук, абвінаваціўшы яе ў ў дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 3 арт. 130 КК), уваходжанні ў склад “экстрэмісцкага фармавання” (ч. 3 арт. 361-1 КК).

05.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4-5 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.06.2024 Тэгі: пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 9-10 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

10.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных Вольга Брыцікава У закрытым рэжыме 11 чэрвеня судовая калегія Вярхоўнага суда будзе разглядаць апеляцыйную скаргу лідаркі незалежнага прафсаюза "Нафтан" Вольгі Брыцікавай. Яе абвінавачавалі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу прызначаны разглядаць суддзя Уладзімір Чаравач.

10.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных Вольга Брыцікава У Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 11 чэрвеня будзе разглядацца крымінальная справа лідаркі незалежнага прафсаюза "Нафтана" Вольгі Брыцікавай. Яе абвінавачаваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу прызначаны разглядаць суддзя Уладзімір Чаравач.

10.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, праваабаронцы, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў Алег Арлоў. У Маскоўскім гарадскім судзе сёмага чэрвеня разглядалася апеляцыйная скарга вядомага расійскага праваабаронцы, сустаршыні цэнтра "Мемарыял"  Алега Арлова.

09.06.2024 Тэгі: суды, скаргі, палітвязні, экстрэмізм Ігар Карней у судзе. Судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынством суддзі Аляксандра Саўчука 7 чэрвеня разгледзела апеляцыйную скаргу палітзняволенага журналіста Ігара Карнея, які быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі і штраф у 20 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

09.06.2024 Тэгі: суды, скаргі, палітвязні, экстрэмізм Ігар Карней у судзе. Судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынством суддзі Аляксандра Саўчука 7 чэрвеня разгледзела апеляцыйную скаргу палітзняволенага журналіста Ігара Карнея, які быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі і штраф у 20 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.

07.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Гарадоцкага раёна чацвёртага чэрвеня асудзілі Уладзіміра Кароткага паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Гурынава прызначыла Уладзіміру два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.