- Катэгорыя: Вясна
20.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Завочны суд у дачыненні да галоўнага дарадцы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі пачаўся 31 траўня ў Мінгарсудзе. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч, вядомая вынясеннем палітычна матываваных прысудаў, у прыватнасці, у 2023 годзе па "справе tut.by".
- Катэгорыя: Вясна
20.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя У судзе Ленінскага раёна Магілёва 30 траўня асудзілі Алену Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла Алене адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
20.06.2024 Тэгі: акцыі, катаванні Міжнародны дзень ААН у падтрымку ахвяр катаванняў адзначаецца 26 чэрвеня. "Прававая ініцыятыва" традыцыйна прымяркоўвае да яго "Тыдзень супраць катаванняў", у межах якога праводзіць цыкл адукацыйных мерапрыемстваў, каб прыцягнуць увагу да здзекаў з затрыманых ды зняволеных беларусаў і беларусак, якія працягваюцца. Кампанія пройдзе з 24-га па 30-е чэрвеня ў розных краінах Еўропы. Расказваем, якія мерапрыемствы плануюцца (праграма абнаўляецца).
- Катэгорыя: Вясна
20.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
20.06.2024 Тэгі: праваабаронцы, заявы, спецвытворчасць Асобы: Леанід Судаленка Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна"
- Катэгорыя: Вясна
19.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, рэпрэсіі 19 мая 2024 года ў Гродне вынеслі прысуд дзвюм дзяўчатам, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў). Суд Ленінскага раёна прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Катэгорыя: Вясна
19.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
19.06.2024 Тэгі: палітвязні, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі салідарнасці # WeStandBYyou Орас Цінкінен (Зялёны саюз, Эдускунта, Фінляндыя), Піна Піцэрна (Дэмакратычная партыя, Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў, Еўрапейскі парламент, Італія) і Сандра Бубендорфер-Ліхт (Свабодная дэмакратычная партыя, Бундэстаг Германіі) сталі "хроснымі" Алесі Лянцэвіч, Кацярыны Калыбенкі ды Анастасіі Лазарэнкі.
- Катэгорыя: Вясна
19.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 19 чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы двухразовай чэмпіёнкі Беларусі па тэквандо, пісьменніцы і хірургіні Алены Церашковай. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК).
- Катэгорыя: Вясна
19.06.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы, справа Вясны, спецвытворчасць Асобы: Леанід Судаленка Гомельскі абласны суд 17 чэрвеня ў фармаце спецвытворчасці асудзіў былога палітвязня, юрыста і праваабаронцу Леаніда Судаленку на пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму і штрафу ў памеры 650 базавых велічынь. Гэты завочны прысуд не стаў нечаканасцю для Леаніда, ён не збіраецца пакідаць яго без увагі і выкарыстаць усе магчымыя сродкі прававой абароны як нацыянальныя, так і міжнародныя. Праваабаронца распавядае пра свой завочны суд, спецвытворчаць і парушэнні правоў пад час працэсу, а таксама пра свае далейшыя планы.