- Катэгорыя: Вясна
02.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 2 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
02.07.2024 Тэгі: суды, палітвязні, рэпрэсіі На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1410 палітвязняў, а колькасць іх павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (на "хімію"), ці пачатку адбыцця тэрміну на "хатняй хіміі". Па даных "Вясны", у чэрвені на волю выйшлі мінімум 27 чалавек, 19 з якіх цалкам адбылі тэрміны, а пяцёх вызвалілі па абмене. Яшчэ трое палітзняволеныя былі асуджаныя да "хатняй хіміі" і вызваленыя з СІЗА. За што палітвязні адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце.
- Катэгорыя: Вясна
28.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, правы працоўных Віцебскі абласны суд 8 красавіка ў закрытым рэжыме асудзіў былую старшыню незалежнага прафсаюза "Нафтан" з Наваполацку, палітзняволеную Вольгу Брыцікаву. Актывістку абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
- Катэгорыя: Вясна
02.07.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, умовы ўтрымання, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі Праз паўтара тыдня — 14 ліпеня — будзе трэцяя гадавіна, як за кратамі ўтрымліваецца заснавальнік і старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. За гэты час у Беларусі за праваабарончую дзейнасць яго асудзілі да 10 гадоў зняволення, а ў свеце яго ўклад у абарону правоў чалавека адзначылі Нобелеўскай прэміяй міру. З траўня мінулага году Алесь Бяляцкі адбывае свой тэрмін у горацкай калоніі № 9, дзе сутыкаецца з ціскам. "Радыё Свабода" дазналася падрабязнасці пра ўмовы ўтрымання праваабаронцы.
- Катэгорыя: Вясна
28.06.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, ціск, рэпрэсіі 20 траўня 2024 году агучаны прысуд палітзняволеным. Васіль Прохараў асуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. Ягоная жонка Ларыса і сын Павел атрымалі па восем гадоў зняволеньня. Яшчэ аднаму фігуранту справы, настаўніку беларускай мовы Руслану Прахарэнку, прысудзілі 10 гадоў калёніі. Пра лёс пятага фігуранта справы, Фёдара Аксёненка, нічога не вядома.
- Катэгорыя: Вясна
02.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм Брэсцкі абласны суд другога ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы палітзняволенай Ірыны Бандарэнкі, якую абвінавачваюць па двух частках арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядае суддзя Дзмітрый Куроўскі.
- Катэгорыя: Вясна
01.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Вынесены прысуд па крымінальнай справе “аналітыкаў Святланы Ціханоўскай. Працэс у парадку спецыяльнай вытворчасці праходзіў у Мінскім абласным судзе з 31 траўня па першага ліпеня. У справе адразу 20 абвінавачаных: Аляксандр Дабравольскі, Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.
- Катэгорыя: Вясна
01.07.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі, права на здароўе 67-гадовага старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за тры гады. У верасні 2022 года Рыгора прызналі вінаватым у "змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і прызначылі яму 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў палітвязня абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне. У красавіку яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка, пасля якой адразу перавялі ў турэмную камеру. Зяць палітыка Дзмітрый Антончык паведаміў "Вясне", што ад пачатку траўня на волю ад Рыгора не дайшоў ніводны ліст — раней такога вялікага перапынку ў ліставанні не было.
- Катэгорыя: Вясна
27.06.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 27 чэрвеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
- Катэгорыя: Вясна
01.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 чэрвеня - 1 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.