16.07.2024 Тэгі: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў 14 ліпеня 2021 года Алесь Бяляцкі, заснавальнік і старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна", паважаны праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH, і юрыст, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя за назіранне за выбарамі.

16.07.2024 Тэгі: палітыка, салідарнасць, WeStandBYyou У межах кампаніі #WeStandBYyou Беат Флах (партыя "Грунліберале", Швейцарыя), Вольга Рыхтэрава ("Чэшская пірацкая партыя", Чэхія) і Майкл Тонгі ("Зялёныя", Швейцарыя) сталі "хроснымі" Арцёма Караткевіча, Кацярыны Бруханавай і Руслана Завадзіча.

16.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, правы чалавека У незалежнай нямецка-швейцарскай няўрадавай арганізацыі Libereco з'явілася новая праграма Legal Help (юрыдычная дапамога). Эксперты прапануюць юрыдычныя кансультацыі для пацярпелых праз палітычны пераслед у Беларусі. Акрамя аказання юрыдычнай падтрымкі, каманда займаецца інтэграцыяй у Германіі бежанцаў з Беларусі з 2021 года. Аказваючы падтрымку бежанцам і працуючы з мясцовымі ўладамі, каманда Legal Help абапіраецца на вопыт, назапашаны на сённяшні дзень пры разглядзе амаль 1 000 справаў.

16.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

16.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі 15 ліпеня 2024 году вынесены прысуд Яўгену Раманаву з Добруша. Яго асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

15.07.2024 Тэгі: ААН, свабода мірных сходаў Праваабарончы цэнтр "Вясна" накіраваў скаргу ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН у адносінах да 27-гадовай палітзняволенай, якую асудзілі да трох гадоў калоніі за ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту ў 2020-м годзе. Юрыстка Святлана Галаўнёва распавяла пра парушэнні па гэтай справе і сітуацыю з крымінальным пераследам паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

15.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, дыфамацыя Студэнта Уладзіслава Бягуна затрымалі 8 траўня 2023 года за зняты дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг у Мінску на Лагойскім тракце. Два месяцы хлопца ўтрымлівалі пад вартай, а пасля асудзілі да трох месяцаў арышту за "здзек з дзяржаўных сімвалаў" (арт. 370 Крымінальнага кодэкса). На некалькі дзён да заканчэння тэрміну яго адправілі ў арыштны дом пры мазырскай калоніі № 22, дзе яго змясцілі ў карцар. Уладзіслаў хацеў застацца пасля зняволення ў Беларусі, але не атрымалася: ва ўніверсітэце яму сказалі забраць дакументы, на працы — напісаць заяву па ўласным жаданні, на іншыя працы, гледзячы на артыкул, працаўладкоўваць не хацелі, а міліцыя зачасціла з праверкамі дадому. Баючыся новага затрымання Уладзіслаў вырашыў з'ехаць з краіны. Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра жорсткае затрыманне і збіццё, пераслед за зняты дзяржаўны сцяг і пяць месцаў несвабоды за тры месяцы.

15.07.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, палітвязні, міжнародная салідарнасць праваабаронцаў, справа Вясны 14 ліпеня 2021 былі затрыманыя Алесь БяляцкіВалянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч. Напярэдадні трэцяй гадавіны іх затрымання да салідарнасці з імі далучыліся міжнародныя і беларускія праваабарончыя арганізацыі, палітыкі, журналісты.

15.07.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-15 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

15.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, аналітыка Цягам чэрвеня праваабаронцы "Вясны" адзначалі нязменнасць тэндэнцыі крымінальнага пераследу паводле палітычных матываў. Згодна з папярэднімі звесткамі, у чэрвені былі асуджаныя мінімум 146 чалавек, з якіх 98 мужчын і 48 – жанчын. Праваабаронцам на момант публікацыі вядомыя падрабязнасці крымінальных справаў, паводле якіх былі асуджаныя 20 чалавек. "Вясна" традыцыйна распавядае асаблівасці крымінальнага пераследу ў мінулым месяцы.