20.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Былая палітзняволеная Вольга Рытус распавяла, з якімі праблемамі сутыкаліся яе сукамерніцы ў СІЗА-1.

18.05.2024 Тэгі: палітвязні, псіхалагічная дапамога Ілюстрацыйнае фота Беларусы, якія прайшлі праз жорсткія затрыманні, крымінальны пераслед, пазбаўленне альбо абмежаванне волі, сутыкаюцца не толькі з пагаршэннем свайго фізічнага стану і абвастрэннем ранейшых захворванняў. Многіх з іх чакаюць і псіхалагічныя наступствы, якія не меней небяспечныя за першыя. “Вясна” распавядае дзве гісторыі палітычных мігрантаў, якія спраўляюцца з псіхічнымі разладамі ў Вільні. Таксама прыводзім некалькі парад ад псіхіятра, які дапамогуць лепей зразумець свой стан.

18.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, затрыманні, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 18 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

18.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, рэпрэсіі У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Журналіст "Вот Так" і былы палітвязень Канстанцін Карней распавёў пра медыцыну ў ІЧУ на Акрэсціна.

17.05.2024 Тэгі: палітвязні, пенітэнцыярная сістэма, правы зняволеных, рэпрэсіі, псіхалагічная дапамога Медычная дапамога ў месцах зняволення — мабыць, самая трывожная праблема не толькі для вязняў, але і для іх родных. Праз жорсткія умовы ўтрымання ў людзей пагаршаецца здароўе, абвастраюцца хранічныя захворванні, пачынаюцца праблемы з псіхалагічным здароўем. Пры гэтым атрымаць якасную і своечасовую дапамогу практычна немагчыма. Зняволеныя з сур'ёзнымі захворваннямі месяцамі не могуць дамагчыся абследаванняў, а пасля гэтага могуць не атрымаць іх вынікі. Лекі і вітаміны зняволеным можна перадаваць толькі па заяве і ўзгадненні з турэмным лекарам, але медыцынская перадача ў выніку можа так і не дайсці да іх. Родныя зняволеных часта не могуць дамагчыся ад адміністрацыі ўстановы інфармацыі пра стан іх здароўя, вынікі аналізаў і абследаванняў. Акрамя гэтага, адміністрацыя часам спецыяльна хавае інфармацыю пра масавыя захворванні сярод вязняў і забараняюць ім паведамляць пра гэта нават у лістах.

17.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Пінск, 9 жніўня 2020 года Суд Пінскага раёна і горада Пінска 29 красавіка вынес прысуд Сяргею Кулешу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Спараву разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, дзяржабвінаваўца – пракурор Аляксандр Плескацэвіч.

17.05.2024 Тэгі: грамадства, дыскрымінацыя, ЛГБТК 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень супраць гамафобіі. "Вясна" спытала актывістаў і праваабаронцаў, што важна сказаць у гэты дзень, і як справы з гамафобіяй у Беларусі.

17.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. "Вясна" заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных. Распавядаем, да якіх акцый і мерапрыемстваў можна далучыцца 19-26 траўня з нагоды Дня палітвязняў. 

17.05.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 17 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

17.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед У судзе Савецкага раёна Мінска 24 красавіка асудзілі Вольгу Нікіфараву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Вользе Нікіфаравай два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").