21.05.2024 Тэгі: пенітэнцыярная сістэма, права на здароўе, дзень палітвязняў У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медычную дапамогу ў месцах несвабоды. Былая палітзняволеная, праваабаронца і актывістка Марыя Бабовіч распавяла пра абследаванні ў жодзінскай турме № 8 і пра неаказанне медычнай дапамогі турэмным лекарам.

21.05.2024 Тэгі: палітвязні, заявы, дзень палітвязняў Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Дзень палітвязняў

21.05.2024 Тэгі: палітвязні, дзень палітвязняў 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 памёр актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак, якога асудзілі ў закрытым рэжыме да пяці гадоў зняволення. Афіцыйная прычына смерці палітвязня — спыненне сэрца, хоць, паводле сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару, і да гэтага часу не завёў справу. За гэтыя гады праваабаронцы сабралі сведчанні былых вязняў аб жорсткіх умовах утрымання ў ПК-17 і праблемах з медыцынскай дапамогай. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе бядзейнасць дзеючай улады Беларусі па расследванні гібелі Вітольда Ашурка ў турме і іншых палітвязняў.

21.05.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

21.05.2024 Тэгі: акцыі, палітвязні, салідарнасць, дзень палітвязняў У трэцюю гадавіну з дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка беларусы ўсяго свету праводзяць 21 траўня Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэтым годзе запланавана болей за 30 розных мерапрыемстваў і акцый у розных краінах свету. Яны пачаліся 19 траўня і будуць праходзіць некалькі дзён. Распавядаем, як беларусы выказваюць салідарнасць з тымі, хто зараз за кратамі і з тымі, хто адтуль болей не вернецца.

20.05.2024 Тэгі: умовы ўтрымання, катаванні, дзень палітвязняў Сёлета тэмай Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі абвешчана права на здароўе і медычную дапамогу ў зняволенні. У беларускіх турмах нізкі ўзровень медычнай дапамогі і абмежаваны доступ да якасных медыкаментаў. Праз жорсткія і нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў палітвязняў з'яўляюцца цяжкія хваробы і абвастраюцца хранічныя захворванні. На сённяшні дзень вядома пра шэсць смерцяў вязняў у турме праз несвоечасовае аказанне ім меддапамогі: Аляксандр Кулініч, Ігар Леднік, Вадзім Храсько, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вітольд Ашурак. Таксама не меней як 254 палітвязня знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Таму захаванне здароўя ў беларускіх месцах няволі стала сапраўдным выклікам для многіх вязняў і арыштантаў. Але многія, апынуўшыся ў зняволенні, не ведаюць,

20.05.2024 Тэгі: палітвязні, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, гісторыі вязняў, дзень палітвязняў У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Былы палітзняволены Леў Антанюк распавёў пра стаматалогію ў віцебскай калоніі № 3. 

20.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Арцём Макавей. Брэсцкі абласны суд 15 траўня разгледзеў крымінальную справу супраць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея. 25-гадовага дыджэя абвінавацілі ў “агентурнай дзейнасці” паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько. У чым сутнасць абвінавачання – невядома, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме.

20.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-20 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

20.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Раман Круковіч. У судзе Партызанскага раёна Мінска шостага траўня вынесены прысуд Раману Круковічу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў акцыі пртэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава.