28.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Мінскім гарадскім судзе 28 траўня распачынаецца судовы працэс над 18-гадовым студэнтам першага курса БДПУ Германам Лебедзевым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.

27.05.2024 Тэгі: палітвязні, адвакатура, даклады Human Rights Watch, Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека і праект "Права на абарону" прэзентавалі ў Вільні даклад "Клянуся шчыра і добрасумленна выконваць абавязкі адваката", што дакументуе сістэматычныя рэпрэсіі супраць адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы кліентаў у палітычна матываваных справах і праліваюць святло на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

27.05.2024 Тэгі: палітвязні, праваабаронцы, справа Вясны Асобы: Алесь Бяляцкі У суботу, 25 траўня, у Палацы культуры і навукі ў Варшаве на кніжным кірмашы Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіў лекцыю пра заснавальніка арганізацыі, палітвязня і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру (2022) Алеся Бяляцкага. 

27.05.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 25-27 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

26.05.2024 Тэгі: грамадства, праваабаронцы, правы чалавека Асобы: Наталля Сацункевіч Конференцыя "Глабальны стан правоў чалавека" прайшла 24 і 25 мая ў Венецыі. На ёй выступіла і прадстаўніца Праваабарончага цэнтра "Вясна" Наталля Сацункевіч.

24.05.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 24 траўня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

24.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гродзенскім абласным судзе з 26 лютага ў закрытым рэжыме за "падрыхтоўку дыверсій" судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова. Іх абвінавачвалі агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). 11 красавіка Валер Раманоўскі агучыў прысуд. Вадзіма Пацэнку асудзілі да 21 года калоніі, а Аляксея Кулікова — да 23 гадоў зняволення. Апошняе слова Кулікоў вымавіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў "аб наяўнасці ў яго дзеяннях палітычнай падаплёкі", паведамляюць праўладныя Telegram-каналы, негледзячы на тое, што суд быў закрыты.

24.05.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, праваабаронцы Супраць праваабаронцы “Вясны” Алены Маслюковай Светлагорскі раённы аддзел Следчага камітэта 23 траўня распачаў спецыяльную вытворчасць. Яе спрабуюць абвінаваціць у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле  ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса і тым жа дзеянні, здзейсненым паўторна (ч. 2 арт. 361-4 КК).

24.05.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, рэпрэсіі Завочны суд у дачыненні да галоўнага дарадцы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, шматгадовага апазіцыйнага дзеяча Франака Вячоркі пачнецца 31 траўня а 10:30. Працэс у Мінскім гарадскім судзе будзе весці суддзя Валянціна Зянькевіч, вядомая вынясеннем палітычна матываваных прысудаў, у прыватнасці, у 2023 годзе па "справе tut.by".

23.05.2024 Тэгі: аналітыка, прымусовая праца, карткі Сучаснае рабства, у тым ліку прымусовая праца, да гэтага часу выкарыстоўваецца ў свеце і ў нашай краіне ў розных формах. Наколькі распаўсюджана ў свеце прымусовая праца? Якая сітуацыя з прымусовай працай у беларускіх месяцах няволі? Якія прававыя рэформы ў свеце і Беларусі ладзяцца ў напрамку спынення прымусовай працы з боку дзяржавы? З праваабаронцам "Вясны" Алегам Мацкевічам працягваем распавядаць пра прымусовую працу ў Беларусі ў кантэксце міжнародных стандартаў.